Працягваем серыю смачных публікацый на нашым сайце. Мінулым разам былі літары "А" , "Б" і "В", а сёння пераходзім да "Г".
На кухні мы звычайна робім амаль усё: размаўляем і спрачаемся, завіхаемся і гатуем свае ўлюбёныя стравы: рашчыняем цеста, выпякаем, смажым і варым.
Якім начыннем карыстаемся? Разнастайнымі рондалямі і патэльнямі, міскамі і таркамі. Што збіраем на стол? Талеркі, паўміскі, відэльцы і лыжкі, шклянкі ці келіхі, кубкі і сподкі. Што мы ладзім на кухні? Доўгія нядзельныя сняданкі ды цёплыя сяброўскія бяседы.
А як гэта ўсё апісаць па-нашаму? Аўтары старанна сабралі адказы на гэта пад назвай "Слоўнік для кухні".
Слоўнік раскажа, што хлеб не рэжуць, а крояць, а яйкі ўсё-ткі лупяць. І хоць аўтары сабралі дужа шмат словаў, мы ўпэўненыя, што ён яшчэ не канчатковы. Таму прапануем дапаўняць яго супольна і дасылаць тыя словы, якіх вы не знайшлі, на pryshyvalka@gmail.com.
гаве́нне ср., церк. гове́нье ср.
гаве́ць несов., церк. гове́ть
галадава́нне ср., см. галаданне
галадава́ць несов., см. галадаць
галада́нне ср. голода́ние ср.
галада́ць несов. голода́ть
галёнка ж. го́лень ж.
го́ладна нареч. 1. го́лодно; 2. в знач. сказ. го́лодно
гало́дны 1. прил. голо́дный; г. паёк голо́дный рацыён; 2. в знач. сущ. голо́дный; ◊ сы́ты ~наму не спагада́е посл. сы́тый голо́дного не разуме́ет; ~най куме́ хлеб наўме́ посл. голо́дной куме́ хлеб на уме́; перабо́рлівы заўсёды г. погов. привере́дливый (разбо́рчивый) всегда́ го́лоден
га́маць несов., дет. ку́шать, есть
гамёлак м., обл., см. гамёлка
гамёлка ж., обл. кусо́к (хлеба, сыра, мяса) м.; ломо́ть м.
гара́чы горя́чий; ~ая гарбата горя́чий чай
гарба́та ж. чай м.
гарка́васць ж. горькова́тость ж.
гарка́вы (с горьким привкусом) горькова́тый
гарката́ и гарко́та ж. го́речь ж.
гарко́та ж.; см. гарката
гарко́цце с. сб., экспр.; см. гарката
гаркачэ́чына ж. экспр., обл., см. гарката
гарла́ч, -ча́ м. кувши́н (с узким горлом) м., кри́нка ж.
гарла́чык м. уменьш. (к гарлач) кувши́нчик м., кри́ночка ж.
га́рнец (род. га́рца, мн. га́рцы) м., уст. 1. (мера сыпучих тел) га́рнец; 2. (мера жидкости) че́тверть ж.
гарні́р, -ру м. гарни́р м.
гарну́шак, -шка м., разг. горшо́чек м.
гаршчо́к (род. гаршка́) м. горшо́к м.
гарэ́лкавы и гарэ́лачны водочный
гарэ́лы, см. падгарэлы, абгарэлы
гасці́на ж. 1. собир. го́сти мн.; 2. угоще́ние ср.
гасці́нец, -нца м. чаевые мн.; даць ~ца дать чаевые мн.
гасці́ннасць ж. гостеприи́мство ср., хлебосо́льство ср., раду́шие ср.
гасцінны гостепреимный, хлебосольный, радушный
гасці́нчык м., уменьш.-ласк. гости́нчик м.
гасцява́нне ср. пребыва́ние в гостя́х; см. гасцяваць
гасці́ць несов., разг., см. гасцяваць
гасцява́ць несов. гости́ть
гатава́нне ср. 1. загото́вка ж., загота́вливание ср.; 2. приготовле́ние ср., пригота́вливание ср., ва́рка ж.; стря́пание ср., стряпня́ ж.; 4. кипяче́ние ср.; см. гатаваць
гатава́ны 1. прич. заготавливаемый; 2. прич. ва́ренный; вари́мый; стря́панный; 3. прич. кипячённый; кипяти́мый; 3. прил. варёный; 4. прил. кипячёный
гатава́ць несов. 1. (создавать запас) заготовля́ть, загота́вливать; 2. (пищу) гото́вить, приготовля́ть, пригота́вливать, вари́ть, стря́пать; 3. (воду и т.п.) кипяти́ть
гату́нак, -нку м. сорт м.; вид м., разновидность ж.
гі́ра ж. ги́ря ж.
глады́ш, -ша́ м. кри́нка ж.; кувши́н м. (без ручки)
глады́шка ж., обл., см. гладыш
глазу́ра ж. глазу́рь ж.; глазиро́вка ж.
глазурава́ны глазиро́ванный
глазурава́ць несов. глазирова́ть
глазураванне ср. глазиро́вка ж. ; см. глазураваць
глёк (род. глёку) м. глазурь ж.; см. глазура
глёўкі (только о тесте, хлебе) вя́зкий; кле́йкий
глыта́ць несов. глота́ть; прогла́тывать; г. папо́ўніцы ло́пать (упи́сывать) за о́бе щёки
глыто́к, -тка́ м. глото́к м.
гляк (род. гляка́) м. горшо́к с у́зким го́рлышком
глякава́ць несов. глазирова́ть; см. глазураваць
глякава́нне ср. глазиро́вка ж.; см. глазураванне
гнаі́ць несов. гнои́ть
гнае́нне ср. гное́ние ср.
гнілі́зна ж., см. гніль
гнілы́ гнило́й; ~ла́я капу́ста гнила́я копу́ста
гніль ж. гниль; ○ шэ́рая г. се́рая гниль
гніць несов., см. гнісці
гні́сці несов. 1. гнить; тлеть; (о трупах - ещё) разлага́ться; 2. перен. гнить
го́лад, -ду м., го́лод м.
го́ркі го́рький; г. смак го́рький вкус
го́рка го́рька; г. ў ро́це (у гу́бе) го́речь во рту
го́ркнуць несов. го́ркнуть
го́стры обл., см. востры
го́сцейка м. и ж., ласк. го́стьюшка, го́стюшка
госць м. гость; ◊ бясе́дныя го́сці зва́ные го́сти
гра́дус м. гра́дус; мацу́нак 40 ~саў кре́пость 40 гра́дусов
графі́н м. графи́н м.
грудзі́нка ж. (мясо) груди́нка ж.
гру́дка ж., уменьш. кусо́чек м.; г. цу́кру кусо́чек са́хару
грэ́ты подверга́вшийся нагрева́нию
грэць несов. греть; г. ваду́ греть (нагрева́ть) во́ду
гусі́ны гуси́ный; г. шма́лец гуси́ный жир
густата́ ж. густота́ ж.; г. це́ста густота́ те́ста
гу́шча ж. гу́ща ж.; оса́док м.; застала́ся адна́ г. оста́лась то́лько гу́ща (осадок)
гушчыня́ ж. 1. см. густата; 2. гу́ща ж.
Працяг будзе