Электра-хаўс праект Hanz&Gruber створан на пачатку 2006 года. Мэта дзейнасьцi праекта – гэта стварэнне i пасоўванне якаснай электроннай танцывальнай музыкi на Беларусi i за яе межамi. Трэкi ад Hanz&Gruber гучаць у сэтах некаторых з Dj-яў замежжа, часам некаторыя з трэкаў з’яўлялiся ў радыё-эфiрах лепшых DJ-яў краiн СНД i Еўропы. У планах Hanz&Gruber не толькi стварэнне музыкi. У апошнi час яны актыўна выступаюць як DJ-гурт. Выступы пабудаваны у новым для Беларусi стылi – DJ LIVE SHOW: спалучэнне распрацовак з розных насiцеляў, апрацоўкi ды выканання мiкса ў рэальным часе.
Лiчыцца, што стыль электра-хаўс адносна малады i зарадзiўся напрыканцы 1990-х гг., пасля адраджэння стыля электра. Па сваёй сутнасцi электра-хаўс уяўляе сабой адзiн са стыляў хаўса, дзе вiдавочна ўплыў электра 1980-х гг. ды творчасцi гурта Kraftwerk. Гэты стыль адрознiваецца механiчным гукам, рэзкiмi i жорсткiмi ударнымi, месцамi шумнаватым гучаннем, насычанымi бас-лiнiямi, зробленнымi на аналагавым сiнтэзатары, часам вакалам, апрацаваным вакодзерам.
Дыскаграфія:
Your diskoteq (Боги Танцполов vol.2, diskoteq records) 2007
WeWillMixYouMotherFkrs (Kosmopolites records) 2007
I Feel You (Snoochi Boochi records) 2007
Даведацца больш i паслухаць музыку гурта Hanz&Gruber можна тут – http://hanzgruber.promodj.ru/