Снежаньскія прыгоды “Лямцавай батлейкі”

12 снежня ў бібліятэцы № 7 для вучняў 4-х класаў школы № 55 і 19 снежня ў гімназіі № 6 для вучняў 3 “Г” класа адбыліся чароўныя сустрэчы з лялечным тэатрам “Лямцавая батлейка”.  Дзеткі глядзелі прэм’ерны спектаклік “Мама Му чытае і святкуе Каляды” паводле кніг шведскай пісьменніцы Юі Вісландэр “Мама Му чытае” і “Мама Му і Каляды”. Дарэчы, апошняя кніжка мусіць быць надрукаваная ў хуткім часе выдавецтвам “Мастацкая літаратура”.

12122013354

Напачатку кожнай імпрэзы спадарыня Таццяна Беланогая (паэтка і прадстаўніца кампаніі “Будзьма!”) сказала прамову і правяла невялічкую віктарыну. Дзеткі хутка пераклалі слова “птушка”, здагадаліся хто такі “крумкач”, а вось “узбітымі вяршкамі” бацькам трэба абавязкова пачаставаць сваіх дзетак, а то  яны нават не здагадваюцца, што тыя робяцца з малака!

Кожны глядач атрымаў маленькі падаруначак ад кампаніі “Будзьма!” пасля спектаклю. А яшчэ кампанія “Будзьма!” падаравала дзіцячыя кніжкі на беларускай мове “Снежны чалавек” – адну у фонд бібліятэкі № 7, адну – ў школу № 55, а

 

дну пакінулі у фонд бібліятэкі гімназіі № 6.

Калі Вы жадаеце, каб вясёлая Мама Му ў выкананні лямцавай батлейкі прыехала да вас у вашую школу ці бібліятэку і арганізавала сапраўднае шоў для дзетак альбо дарослых, пішыце на скрыню razam@budzma.org, і ваш зварот не застанецца без увагі.

Спектакль “Мама Му” ўжо прайшоў з посьпехам у розных гарадах і рэгіёнах Беларусі (Мінск, Брэст, Дзяржынск, Слуцк, Заслаўе, Ждановічы, Мар’іна Горка). А патэнцыйным арганізатарам паведамляем, што пастанова разлічана на школьнікаў малодшага ўзросту.

Коратка пра аўтарку. Юя Вісландэр (Jujja Vislander) – шведская дзіцячая пісьменніца (нарадзілася ў 1944 г.), вядомая сваімі вясёлымі гісторыямі аб цудоўнай і адважнай гарэзе – карове Му, яе сябру-хвальку крумкачы Краксе, ды іх сумесных прыгодах. У 2005 г. творчы дуэт Юі і Тумаса Вісландэраў быў угараваны прэміяй імя Астрыд Ліндгрэн.

12122013356 IMG_9955 IMG_9963

Тэгі: ,