Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР

Генпракуратура завяла шэраг крымінальных спраў супраць Рады БНР, паведаміў журналістам начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Валерый Шуляк, паведамляе Белта.



Старшыня Рады БНР у выгнанні Івонка Сурвілла. Кадр з відэа-паведамленняў / Rada BNR / Radabnr.org

Крымінальныя справы накіраваны старшыні КДБ для ўстанаўлення ўсіх, хто мае дачыненне да дзейнасці Рады БНР (незалежна ад таго, дзе яны знаходзяцца: за мяжой ці на тэрыторыі Беларусі).

Раду БНР абвінавачваюць  у шэрагу злачынстваў, у тым ліку асабліва цяжкіх, якія нібыта «пасягаюць на інтарэсы Беларусі».

Гаворка ідзе ў тым ліку пра змову з мэтай захопу дзяржаўнай улады, кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваннем, «дзейнасць якога накіравана на рэабілітацыю нацызму», паведамляе Белта са спасылкай на Генпракуратуру.

Таксама Раду БНР абвінавачваюць у падштурхоўванні грамадзян Беларусі да ўдзелу ва ўзброеных фармаваннях на тэрыторыі іншай дзяржавы.

Чым ёсць Рада БНР

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі — найвышэйшы кіраўнічы орган Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1919 года дзейнічае ў эміграцыі. Па стане наа 2023 год Рада БНР ёсць самым старым у свеце «ўрадам у выгнанні».

З 1997 года пасаду старшыныі Рады БНР займае Івонка Сурвілла.

«Рада ёсьць экзыльным урадам (урадам на выгнаньні), мэта наша — не дапусьціць, каб беларускі народ ізноў згубіў сваю дзяржаву і зноў зрабіўся расейскай калёніяй», - казала Івонка Сурвілла ў адным з інтэрв'ю.


Чытайце яшчэ:

Івонка Сурвілла: Менш сумневаў і больш веры ў саміх сябе