Пісьменнік, краязнаўца, журналіст Станіслаў Суднік правядзе шэраг сустрэч на тэму “Захаванне культурна-гістарычнай спадчыны Беларусі” ў жніўні.
6 жніўня – мястэчка Любча Наваградскага раёну Гродзенскай вобласці.
Месца правядзення – Любчанскі замак.
Час – 16.00.
20 жніўня журналіст наведае горад Шчучын Гродзенскай вобласці. Сустрэча адбудзецца ў раённай бібліятэцы па адрасе: вул.Леніна, 50. Пачатак у 20.00.
27 жніўня – мястэчка Крэва Смаргонскага раёну Гродзенскай вобласці.
Краязнаўца чакае слухачоў у бібліятэцы ў 16.00.
Уваход вольны.
Сустрэчы ладзяцца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”
На фота: Замак у Любчы.
Фота з сайта belarustourism.by