• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.08.2016 | Гісторыя Забавы

Стась Карпаў: Едзінсцьвенная праўдзівая історыя а том, адкудава мы узяліся

Слухайця, слухайця і не кажыця, што не чулі. Сёння року 62-га ад нараджэння саміведаеце каго, скажу вам ісціну. Гісторыю вам распавяду сапраўдную і паўтараць мы яе будзем і з вуснаў у вусны перадаваць.

Даўным даўно жылі на рускіх землях Полацка рускія. То бок жылі на землях чужых, але пра гэта не ведалі. І не было ў іх мовы ніякай і гаварылі яны ніяк. Пасля прыйшоў з мора балтыйскага і лясоў непралазных Міндоўг. Міндоўг захапіў рускіх жыхароў рускага горада і іншыя землі многія і стаў князем. І тады ўсе узрадваліся і рэклі яму па-жамойцку: цяпер мы маем мову, Міндоўг і будзем гаварыць з табою як у балотах вашых і лясах. Давай жа запішам гэта ў статуце нашым.

– Не умею я пісаць, – мовіў Міндоўг, давайце ж прыдумаем каб пісаць мову канцэлярскую. І прыдумалі рускія жыхары канцэлярскую мову. Так і сталі яны гаварыць па-жамойцку, а пісаць мовай канцэлярскай.

Жылі яны жылі, а пасля Міндоўг іх усіх захапіў. Сеў на каня і сказаў: жылі мы з вамі, жылі, але цяпер захапіў я вас, захапіў я вас, рускія, і цяпер вы будзеце пакутваць пад ярмом маім. І назаву я краіну нашу Княствам літоўскім, рускім ну і жамойцкім.

– А хто такія рускія – спыталі рускія жыхары рускіх зямель.

– Рускія гэта вы.

– А літоўскія?

– Літоўскія -гэта мы.

– А жамойцкія?

– І жамойцкія – мы.

– На вуліцы вас няма, а ў назвах – вось колькі, расстроіліся рускія.

– Мы літоўцы і мы вас захапілі.

– І жамойты?

– І жамойты.

– Ты ж адзін прыйшоў. У лапцях з валізай… А літва ж во тут, пад Наваградкам, няўпэўнена прамармыталі рускія. Мы тут усе як бы літвіны, – прамармыталі рускія.

– Запісаў бы я вам на нармальнай мове усё, што я пра вас думаю, але яна пакуль яшчэ непісьмовая, – сказаў ім Міндоўг на канцэлярыце і памёр.

І пачалі пакрыўджаныя рускія называць сябе літвінамі і прынцыпова размаўляць прыдуманай мовай канцэлярскай, пець песні на ёй жа – народныя, а яшчэ – пакутваць пад літоўскім ярмом, хаця Міндоўг і памёр і ярма ў жамойці не ведалі.

І убачылі гэта палякі і сказалі, а давайце, вы будзеце палякі мы усе разам будзем з вамі жыць і караля аднаго прыдумаем і прыдумалі яны аднаго караля, які быў каралём польскім, хоць і ў душы быў як вядома жамойтам, то бок літоўцам, але так да канца жыцця і размаўляў мовай канцэлярскай і нікога акрамя гэтых самых пакрыўджаных рускіх, якія называлі сябе літвінамі і пакутвалі пад ярмом – не разумеў.
І убачылі гэтую несправядлівасць жыхары Масковіі і сказалі: “без бит руслар да! Нинди үк гаделсезлек бара!”, што значыць “Мы ж таксама рускія ! о, якая ж несправядлівасць робіцца” і пайшлі вызваляць рускіх жыхароў вялікага княства літоўскага.І вызвалялі яны іх з перапынкамі амаль трыста гадоў, пакуль не вызвалілі.

І абрадваліся тады пакрыўджаныя рускія і сталі зноў рускія, радасна пайшлі ў прыгон у колькасці двух мільёнаў чалавек. А жамойцкія тады сказалі, што раз літоўскіх больш няма, то цяпер мы будзем літоўскія. Але не доўга радваліся яны бо і літоўскія сталі рускія і польскія сталі рускія. А пасля нават бярозкі сталі рускія, але гэта ўжо зусім іншая гісторыя.

 

Стась Карпаў

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип