• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
03.04.2021 | Гісторыя

Страйк, якога ніхто не чакаў. 10 фактаў пра выступ рабочых у красавіку 1991-га

У красавіку 1991 у Беларусі адбыўся страйк, які ахапіў дзясяткі працоўных калектываў і ўвайшоў у гісторыю Беларусі як самы масавы выступ рабочых у змаганьні за свае палітычныя правы, нагадвае «Свабода».


Страйк выклікала падвышэньне цэнаў урадам СССР

17 сакавіка 1991 году ў СССР прайшоў рэфэрэндум аб захаваньні СССР, у якім, як фармулявалася ў пытаньні «будуць у поўнай меры гарантавацца правы і свабоды чалавека». А праз два тыдні, 2 красавіка, Савет міністраў СССР узьняў цэны на прадукты і тавары ў 2-3 разы.

000.jpg
Рабочыя ля Дому ураду, красавік 1991. Фота Сяргея Грыца

«Заўтра нам ня будзе чым карміць дзяцей» — так пачынаўся зварот рабочых да ўраду.

Пачатак быў на Даўгабродскай

3 красавіка 1991 году рабочыя менскага электрамэханічнага заводу перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Менску. Іх падтрымалі рабочыя іншых заводаў. Калёна рушыла ў цэнтар беларускай сталіцы, да Дому ўраду. Ужо 4 красавіка колькасьць прадпрыемстваў, якія абвясьцілі страйк, налічвалі дзясяткі.

Рабочыя хутка перайшлі да палітычных патрабаваньняў.

У першы дзень патрабаваньні былі эканамічныя (узьняць заробкі, зьнізіць цэны, адмяніць 5% «гарбачоўскі» падатак на продаж усіх тавараў). Аднак неўзабаве дадаліся патрабаваньні палітычныя, у тым ліку:

•  Вывад парткамаў з прадпрыемстваў.
• Адстаўка прэзыдэнта СССР Гарбачова і саюзнага ўраду, роспуск з’езду народных дэпутатаў СССР.
•  Новыя выбары ў Вярхоўны Савет БССР.
• І, нарэшце, наданьне Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы, што азначала — поўную палітычную незалежнасьць Беларусі.

Рабочыя патрабавалі незалежнасьці ўсьвядомлена

Патрабаваньне пра наданьне Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнай сілы з’явілася невыпадкова. У першыя ж дні старшыня Савету міністраў БССР Вячаслаў Кебіч, які выйшаў на плошчу да рабочых, тлумачыў, што ён само «ні сном ні духам» ня ведаў пра намер Крамля ўзьняць цэны ў 2-3 разы, і што рашэньне саюзнага ўраду было і для беларускага Саўміну непрыемным сюрпрызам.

«Як можна казаць пра нейкі сувэрэнітэт, калі наш урад ня ведаў, якімі будуць цэны?» — рытарычна пытаўся кіраўнік страйкаму «Гарызонту» Алесь Галькевіч.

Страйкам кіравалі людзі з палітычным досьведам

Сустаршынямі Менскага гарадзкога страйкавага камітэту былі абраныя Сяргей Антончык, Генадзь Быкаў і Георгі Мухін. Усе яны мелі пэўны палітычны вопыт:: Антончык — дэпутат Менскага гарсавета і парлямэнцкай Апазыцыі БНФ, Быкаў — член Рады БНФ Партызанскага раёну, Мухін — член Сойму і Ўправы БНФ. Сустаршынём страйкаму 4-га рудаўпраўленьня быў абраны член Салігорскай Рады БНФ Іван Юргевіч.

Адамовіч і Быкаў — за, Гілевіч — супраць

Дэпутат Ніл Гілевіч на паседжаньні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета выказаўся супраць страйку і заявіў дэпутатам БНФ: «Калі вы, апазыцыя, будзеце далей слухаць кіраўнікоў страйкаму, гэта будзе ваша трагічная памылка. Дамаўляцца зь імі няма ніякага сэнсу: яны не ўспрымаюць чалавечае слова, а мы чулі і чуем толькі мову ўльтыматумаў».

Іншая пазыцыя была ў Васіля Быкава. Ягонае прывітаньне апублікавала газэта «Свабода»:

«Горача вітаю рабочы кляс Менску, які гэтак гераічна выяўляе сваю рабочую згуртаванасьць у дасягненьні агульнанародных мэтаў, у барацьбе за кавалак хлеба, дэмакратыю і галоснасьць, — зьвярнуўся ў тыя красавіцкая дні да страйкоўцаў Васіль Быкаў. — Толькі вашая бескампрамісная барацьба можа прывесьці да ўсенароднай перамогі над грабежніцкімі захадамі Цэнтру й мясцовае партбюрактатыі. Жадаю вам непахіснай цьвёрдасьці й вялікай рашучасьці. Бог вам у дапамогу! Жыве Беларусь».

001.jpg
   Газэта «Навіны БНФ» са зваротам Васіля Быкава. Красавік 1991.

Падтрымаў рабочых і Алесь Адамовіч: «Беларусы — цярплівая нацыя, але калі ўціск робіцца занадта моцны, яны ўздымаюцца на барацьбу за справядлівую справу. І калі ўжо беларусы ўзьняліся на гэтую барацьбу, значыць, яны маюць намер перамагчы. Бяз гэтага намеру яны маглі-б яшчэ чакаць. Калі ж намер перамагчы нарадзіўся, умацаваўся, беларусы ідуць заўсёды да канца... Беларусы павінны ўсьведамляць, што ім давядзецца сутыкнуцца з вельмі актыўным супрацівам іх імкненьня да самастойнага і вольнага жыцьця».

Камуністычная прапаганда забуксавала

Традыцыйна, усе антыкамуністычныя і антыўрадавыя выступы афіцыйная камуністычная прапаганда зьвязвала з «дыструктыўнай» дзейнасьцю БНФ і ягонага лідэра Зянона Пазьняка.

Аднак гэтым разам прапаганда апынулася ў няпростым становішчы: так атрымалася, што за некалькі дзён перад пачаткам падзеяў дэпутаты БНФ Зянон Пазьняк, Лявон Баршчэўскі і Ўладзімер Заблоцкі вылецелі на амэрыканскі кантынэнт, дзе беларуская дыяспара арганізавала ім сустрэчы з палітыкамі ЗША і Канады (адной з тэмаў была дапамога ў справе ліквідацыі Чарнобыльскай катастрофы).

На дапамогу прыйшоў першы намесьнік старшыні Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, які заявіў у прамым эфіры тэлебачаньня: «Да чыстага парыву рабочых прымазаліся тыя, хто шукае выгады для сябе... У дзеяньнях страйкаму адчуваецца рука вопытных арганізатараў».

БНФ падтрымаў рабочых

Калі ўзяць у двукосьсі слова «прымазаліся», дык, па вялікім рахунку, Шушкевіч ня быў надта далёкі ад ісьціны: дэпутаты Апазыцыі БНФ дапамагалі лідэрам рабочага руху.

«Якую ролю ў красавіцкіх падзеях адыграў БНФ? Немалую, — сьцьвярджаў у тыя дні ў "Навінах БНФ" Юры Дракахруст. — Па-першае, спрацавала двухгадовая дзейнасьць БНФ, мітынгі, выступы ў друку, праца апазыцыі ў ВС Рэспублікі. За гэты час БНФ так і ня стаў масавым рухам. Шырокія сацыяльныя пласты нібы й ня слухалі праграмы мераў па выхадзе з крызісу, заклікаў да стварэньня структураў уплыву, у тым ліку й страйкамаў. Як высьветлілася, ня слухалі, але нешта пачулі. І калі падышоў час, прыгадаліся й меры й перамовы й словы... Патрабаваньні страйкамаў падобныя на праграмныя мэты БНФ. На пляц перад Домам ураду рабочыя таксама пайшлі па шляху, пракладзеным БНФ... апрача таго, БНФ паўплываў, так-бы мовіць, арганізацыйна. У 1988 годзе ён абудзіў да грамадзянскага жыцьця розных людзей, аб’яднаных непрыняцьцем таталітарызму. Групы БНФ маглі быць вельмі маленькімі — некалькі чалавек на велічэзны завод, але яны былі амаль паўсюдна... Калі ж пачаліся страйкі, сябры БНФ апынуліся на сваім месцы. Многія зь іх увайшлі ў страйкамы, сталі іхнімі лідэрамі. Яны адразу надалі руху арганізаваныя формы. Палітычны досьвед сяброў БНФ на заводах дапамог рабочым у іхняй барацьбе».

Апазыцыя БНФ падтрымала патрабаваньні рабочых і сабрала подпісы за скліканьне нечарговай сэсіі Вярхоўнага Савету для прыняцьця палітычных і эканамічных рашэньняў.

Страйк быў спынены АМАПам Да менскіх рабочых далучыліся салігорскія шахцёры, рабочыя ў Гомлі, Воршы, Віцебску, Наваполацку, іншых гарадах.

24 красавіка аршанскія рабочыя выставілі ўльтыматум: калі ня будзе прызначаная надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савета БССР, якую патрабавалі дэпутаты Апазыцыі БНФ, яны лягуць на рэйкі.

У 15.30 чыгуначны рух быў заблякаваны.

Як заявіў Станіслаў Шушкевіч, «Сп. Антончык сказаў, што «мы спынім бясчынствы ў Воршы, калі нам будзе выдзелены эфір». Я яму адказаў, што «бясчынствы будуць спыненыя ў адпаведнасьці з законам і законнымі мэтадамі, таму што нашая ўлада яшчэ ў стане забясьпечыць бясьпеку людзей» («Навіны БНФ», 3, 1991).

«Мне здаецца, ім хочацца вайсковага становішча. Да гэтага часу мы прымянялі плятанічныя мэтады, але шмат якія дзеяньні арганізатараў страйку мяжуюць са злачынствам» — пракамэнтаваў Шушкевіч свае дзеяньні (газэта «Коммерсантъ- власть», 67, 1991).

У Воршу былі накіраваныя паўтары тысячы байцоў АМАПу зь Менску, Віцебску і з Магілеву, і ўвечары 25 красавіка, каб пазьбегчы кровапраліцьця, рабочыя былі вымушаныя спыніць страйк.

Страйк разбурыў імідж беларусаў як паслухмянай нацыі Агульнабеларускі страйк, які адбыўся ў красавіку 1991 году, хаця і не дасягнуў посьпеху (палітычныя патрабаваньні не былі прынятыя, а зьніжаныя цэны неўзабаве ізноў пайшлі ў гару), але меў некалькі важных вынікаў:

Быў зьнішчаны імідж беларусаў як паслухмянай і пакорлівай нацыі; Абвяргаўся марксісцка-ленінскі пастулят, што камуністычная партыя партыя рабочай клясы (рабочыя выступілі супраць КПСС); І лідэры БНФ, і лідэры рабочага руху назапасілі вопыт паводзінаў у экстрэмальных сытуацыях, які прыдаўся праз тры месяцы, у жніўні 1991 году, калі быў арганізаваны супраціў прыхільнікам праімпэрскага путчу і ўдалося дасягнуць абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.

Страйк быў спынены АМАПам

Да менскіх рабочых далучыліся салігорскія шахцёры, рабочыя ў Гомлі, Воршы, Віцебску, Наваполацку, іншых гарадах.

24 красавіка аршанскія рабочыя выставілі ўльтыматум: калі ня будзе прызначаная надзвычайная сэсія Вярхоўнага Савета БССР, якую патрабавалі дэпутаты Апазыцыі БНФ, яны лягуць на рэйкі.

У 15.30 чыгуначны рух быў заблякаваны.

Як заявіў Станіслаў Шушкевіч, «Сп. Антончык сказаў, што «мы спынім бясчынствы ў Воршы, калі нам будзе выдзелены эфір». Я яму адказаў, што «бясчынствы будуць спыненыя ў адпаведнасьці з законам і законнымі мэтадамі, таму што нашая ўлада яшчэ ў стане забясьпечыць бясьпеку людзей» («Навіны БНФ», 3, 1991).

«Мне здаецца, ім хочацца вайсковага становішча. Да гэтага часу мы прымянялі плятанічныя мэтады, але шмат якія дзеяньні арганізатараў страйку мяжуюць са злачынствам» — пракамэнтаваў Шушкевіч свае дзеяньні (газэта «Коммерсантъ- власть», 67, 1991).

У Воршу былі накіраваныя паўтары тысячы байцоў АМАПу зь Менску, Віцебску і з Магілеву, і ўвечары 25 красавіка, каб пазьбегчы кровапраліцьця, рабочыя былі вымушаныя спыніць страйк.

Страйк разбурыў імідж беларусаў як паслухмянай нацыі

Агульнабеларускі страйк, які адбыўся ў красавіку 1991 году, хаця і не дасягнуў посьпеху (палітычныя патрабаваньні не былі прынятыя, а зьніжаныя цэны неўзабаве ізноў пайшлі ў гару), але меў некалькі важных вынікаў:

Быў зьнішчаны імідж беларусаў як паслухмянай і пакорлівай нацыі; Абвяргаўся марксісцка-ленінскі пастулят, што камуністычная партыя партыя рабочай клясы (рабочыя выступілі супраць КПСС); І лідэры БНФ, і лідэры рабочага руху назапасілі вопыт паводзінаў у экстрэмальных сытуацыях, які прыдаўся праз тры месяцы, у жніўні 1991 году, калі быў арганізаваны супраціў прыхільнікам праімпэрскага путчу і ўдалося дасягнуць абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі.

Сяргей Навумчык, «Свабода»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам

Каб даведацца, што за людзі былі пісьменнікі, якія ўваходзілі ў літаратуру ў 1920-я і пазнейшыя гады, з кім хаўрусавалі,...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка

Археолагі разам з валанцёрамі знайшлі донца гаршка з асабістым гербам князя Ізяслава, паведамляе Глеб Лабадзенка. ...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом

Новы музычны альбом Светы Бень нарадзіўся ў супрацоўніцтве з Галяй Чыкіс. Пакуль плытка яшчэ не мае назвы, але пачуць...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Праўладныя СМІ пішуць, што жанчына была «ўдзельніцай масавых беспарадкаў, падтрымлівала...

Апошнія навіны

    Літаратура Беларуская мова
    Васіль Каваль — пісьменнік з моцнай сувязі з зямлёй, вёскаю, сялянствам
    Гісторыя
    Падчас раскопак на тэрыторыі музея «Стары Менск» была знойдзена сенсацыйная знаходка
    Музыка
    «Мне хацелася даць сігнал, што мы чуем адзін аднаго»: Света Бень запісала новы альбом
    Грамадства Музыка
    Затрымалі Святлану Герасімовіч, маці спявачкі Рыты Дакоты
    Грамадства Адукацыя
    Не стала прафесара Анатоля Федарука, выбітнага знаўцы сядзібна-паркавай гісторыі нашай краіны
    Гісторыя Гатуем з «Будзьма!»
    Страва для сарматаў — хатні паштэт з курынай печані. Гатуем разам з «Будзьма!»
    Гісторыя Літаратура Беларуская мова
    Сёння дзень памяці Якуба Коласа
    Літаратура
    Эпоха Купалы: далёкая і незабытая. Дзе пабачыць аўтографы паэта і вершы ў патроннай гільзе?
    Грамадства Адукацыя
    Літоўскую школу пад Воранава закрываюць. Афіцыйна — з-за «пагрозы жыццю і здароўю дзяцей»
    Краіна Асоба
    «Колькі грошай пайшло, не лічыў і не хачу». Былы мэр Талачына адзін аднаўляе 200-гадовую капліцу
    Грамадства
    Рабіся інакшым — альбо загінеш
    Грамадства Літаратура
    Названы лаўрэаты Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Гётэ
    Грамадства Гісторыя
    У Гродне могуць знесці канструктывісцкі дом 1930-х. Яго пачалі аднаўляць, а цяпер прадаюць
    Грамадства
    Музыку Ігара Банцэра арыштавалі на 15 сутак. Прычына невядомая
    Грамадства
    Краязнаўцу і журналіста Ігара Хмару затрымалі за размову на беларускай мове на вуліцы

Афіша

  • 14.08 — 13.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Астранамічная экскурсія з Віктарам Малышчыцам у Сёмкаве

  • 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 14.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 14.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 14.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 14.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 14.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 14.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • У Магілёве паставілі помнік святару Каніскаму
    • Анёл і яго цень. Два гады пасля 9 жніўня 2020-га
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM