Журналістка Марыя Грыц, якая цяпер жыве ў Кіеве, зрабіла сцяг, напісаўшы на палотнішчы чырвоным колерам імёны беларускіх палітвязняў ад 1996 года.
«Планавалася як занятак на пару гадзін, а атрымалася руплівая праца на некалькі дзён.
Я не ўмею маліцца, але гэты час быў як спецыфічная малітва за ўсіх зняволеных і іх блізкіх, – напісала Марыя ў сваім Facebook. – Спадзяюся, што не выпадзе працягваць спіс, але разумею, што прыйдзецца яшчэ дапісваць».
Спачатку журналістка планавала пісаць імёны палітвязняў з 2006 года, але потым вырашыла дадаць і імёны ранейшых вязняў сумлення. Першымі былі паэт Славамір Адамовіч, яго арыштавалі за верш у 1996 годзе, потым – Аляксей Шыдлоўскі, быў асуджаны за графіці ў 1997 годзе.
Праваабаронцы паведамляюць, што на сённяшні дзент у Беларусі 1006 палітвязняў.