Ты – студэнт-юрыст і хочаш рэальна дапамагаць іншым, карыстаючыся атрыманымі ведамі? Прыходзь на стажыроўку ў юрыдычную клініку МПГ «Студэнцкая Рада»!
Дэдлайн падачы заявак – 21 лютага 2016 года.
Падчас стажыроўкі кансультанты будуць працаваць з электроннымі зваротамі студэнтаў па розных пытаннях адукацыі: паступлення і навучання ва ўніверсітэце, атрымання ільгот, размеркавання і пераразмеркавання, пераводу ў іншыя ВНУ і г.д.
Акрамя таго, кансультанты атрымаюць магчымасць прыняць удзел у стварэнні аналітычных матэрыялаў па правах студэнтаў, а таксама ў правядзенні маніторынгу іх парушэнняў.
У каманду юрыдычнай клінікі патрабуюцца не толькі студэнты, якія ўжо маюць першапачатковы досвед кансультавання, але і людзі, у якіх такі досвед адсутнічае. Дзейнасць юрклінікі даволі шырокая, таму патрэбны ў першую чаргу матываваныя студэнты, якія гатовы развівацца і атрымліваць досвед у гэтай сферы.
Зацікавіліся? Нагадваем, дэдлайн падачы заявак – 21 лютага 2016 года. Запоўніць форму можна тут.
Усе пытанні пра юрыдычную кансультацыю і набор кансультантаў дасылайце сюды: mr.barrister.com@gmail.com або students.rada@gmail.com. Таксама далучайцеся да нас у сацыяльных сетках ўКантакце, Facebook і Ціўцер.
Бонусы для ўдзельнікаў юрклінікі
Кансультанты, якія будуць прымаць актыўны ўдзел у развіцці юрыдычнай кансультацыі, змогуць наведваць разнастайныя адукацыйныя семінары, трэнінгі і стажыроўкі ад арганізацыі «Студэнцкая Рада».