17 студзеня ў вёсцы Вялікае Сяло Дзяржынскага раёна прайшла адукацыйная праграма “Шоў Беларушчыны” для вучняў мясцовай школы. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што ў праграме прымалі ўдзел спачатку школьнікі з 5 па 7 класы, а пасля з 8 па 9. Мерапрыемства было ўспрынята вельмі добра, пра што сведчыў станоўчы настрой і апладысменты. Па заканчэнні лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
23 студзеня прайшла адукацыйная праграма “Шоў Беларушчыны” у Чаркаскім Доме культуры Дзяржынскага раёна для дзяцей,якія займаюцца ў гуртках. Мерапрыемства суправаджалася добрым настроем і апладысментамі. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. А 29 студзеня адукацыйная праграма “Шоў Беларушчыны” завітала ў вёску Слабодка Дзяржынскага раёна.