Сёння будзе суд над былой журналісткай Ларысай Шчыраковай

Сёння адбудзецца судовы працэс па абскарджанню меры стрымання гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.


209.jpg

Працэс мае адбыцца ў 16:15 у Навабеліцкім судзе Гомеля.

Нагадаем, Ларысу Шчыракову затрымалі 6 снежня, а яе 16-гадовага сына адправілі ў прытулак. Пазней супраць былой гомельскай журналісткі распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса. Санкцыі артыкула — да чатырох гадоў пазбаўлення волі. Акалічнасці крымінальнай справы пакуль невядомыя.