• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
29.06.2016 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Культура на галоўнай Разам да справы!

Супраца культуры і бізнесу: як дагрукацца да сэрца спонсара?

Падчас ток-шоў у Горадні абмеркавалі праблемы супрацы арганізатараў культурных ініцыятываў і іх патэнцыйных дабрадзеяў.

Сустрэча ў фармаце ток-шоў, арганізаваная кампаніяй “Будзьма беларусамі!”, прайшла ў самым цэнтры старой Горадні – у памяшканні “Клуба паспяховых бізнесменаў” (“КУБ”, Савецкая, 7). Нягледзячы на тое, што першы ў горадзе бізнес-клуб – пляцоўка даволі новая і пакуль слаба вядомая, народу паразмаўляць прыйшло дастаткова: амаль усе месцы былі занятыя.

Мадэратарам дыскусіі “Талакой і грамадой: як наладзіць адносіны бізнему і культуры?” выступіла Хрысціна Марчук. Яны і прадставіла публіцы гасцей: менеджара шматлікіх музычных праектаў і фестываляў Сяргея Фінскага, дырэктара “Гарадзенскага дзіцячага хоспіса” Вольгу Шульгу ды дырэктара кампаніі “Мядовы шлях”, кансультанта па маркетынгу СП ЗАА “Біган” Вольгу Гаўрылік.

http://budzma.by/wp-content/gallery/talakoy/2298.jpg

Спонсар развязвае рукі

Каб не ператварацца ў тэарэтыкаў, размову пачалі з канкрэтных прыкладаў. Ці змог бы Сяргей Фінскі арганізаваць той жа фэст “Grodno Jazz” без спонсараў? Сяргей паціскае плячыма, маўляў, гэта латарэя. Можна рабіць самастойна, назапрашаць зорак, а ў дзень Х будзе дождж і ніхто не прыйдзе. У такім разе гэта катастрофа. Спонсары – гэта своеасаблівая страхоўка, тады ў любым разе ўсё прынамсі акупіцца.

– Ведаеце, самае брыдкае, – дзеліцца досведам Фінскі, – гэта дамаўляцца з музыкамі, каб тыя гралі “за ідэю”…

– Самае брыдкае?

– Та-а-ак! Спонсар развязвае рукі. Калі ёсць грошы – сітуацыя змяняецца.

З досведу Сяргея, самыя “рэальныя” спонсары – піўныя канцэрны. Адзін такі спонсар можа пацягнуць усё мерапрыемства. Калі ж дабрадзеў у фэсту ці канцэрта 20 або 50 – эфект згублены…

– Шмат гэтых лагатыпаў маленькіх – гэта як смецце, – тлумачыць Фінскі, – нехта праезд кампенсуе камусьці, нехта – пражыванне. Але праз гэта забіваецца маштаб. Калі ў вас 20-30 спонсараў – “зорку” прывезці ўжо немагчыма.

http://budzma.by/wp-content/gallery/talakoy/885.jpg

Чаму “лісты шчасця” трапляюць у сметніцу?

Спікерская эстафета пераходзіць да Вольгі Шульгі. Рэч у тым, што хоспіс у Горадні на нейкім этапе перастаў быць выключна сацыяльнай ініцыятывай. Забегі, музычныя атракцыі ды флэшмобы, якія першапачаткова ладзіліся для прыцягнення ўвагі да праблемаў хворых дзяцей, паступова ператвараюць “Гарадзенскі дзіцячы хоспіс” у дынамічны культурны “цэнтр сілы”.

– Ой, нават не ведаю, ці гэта добра – такое пераўтварэнне, – з усмешкай кажа Вольга, – Але з кожным годам шукаць грошы для нас усё цяжэй. Прыкладна 30% бюджэту ў нас ідзе на арэнду і камуналку, 70% – на патрэбы падапечных. Мы паставілі сабе мэту, каб кожны даведаўся пра хоспіс. Нас у асноўным ужо ведаюць, у 90% выпадкаў не адмаўляюць. Але тут рэч нават не ў тым, ЯК прасіць, а ў арганізацыі.

Вольга Гаўрылік прызнаецца, што досвед хоспісу для яе – прыклад таго, як трэба працаваць з бізнесам. Разам з тым адзначае, што сама дапамагала і будзе дапамагаць таму, да каго мае сімпатыю, зацікаўленасць. Пры гэтым не цярпіць “навязвання”…

– Да нас у фірму штодня прыходзяць “лісты шчасця”, – тлумачыць Гаўрылік. – Дай, дай, дай… Часам жудасныя гісторыі пра аперацыі для дзяцей. Іх нават выкідаць шкада. А калі на будаўніцтва новага храма – то не шкада неяк, па шчырасці.

http://budzma.by/wp-content/gallery/talakoy/901.jpg

Не факт, што дапамога ўсім спадабаецца

Вольга Гаўрылік пералічвае матывы дапамогі для прадстаўніка бізнесу: “Я дапамог, я маладзец!”, “Прасоўваем свой прадукт, марку, брэнд”, “Частка карпаратыўнай культуры для калектыву”… Апошні пункт выклікае пытанні.

– Штогод мы робім паштоўкі з маладымі людзьмі з псіхафізіялагічнымі асаблівасцямі, – працягвае Вольга, – нашы супрацоўнікі ўдзельнічаюць у працэсе. Першым мы плацім, то бок “Біган” як бы купляе гэтыя паштоўкі. Пасля іх атрымліваюць нашы кліенты – як падарункі.

Але і тут ёсць складанасці. Аказваецца, для чальцоў калектыву працаваць з людзьмі з адхіленнямі маральна няпроста. У дадатак, некаторыя кліенты аказаліся незадаволенымі: эстэтычны бок паштовак прыйшоўся даспадобы не кожнаму. Такі вось “другі бок медалю”.

http://budzma.by/wp-content/gallery/talakoy/912.jpg

Сусед, які дзеліцца соллю, – спонсар?

Усё ж такі дзе пачынаецца і дзе заканчваецца спонсарская дапамога? Даць грошы – адно, а вось падзяліцца праектарам, крэсламі, гукаўзмацняльнай апаратурай і г.д. – гэта што? Позіркі аўдыторыі прыкаваныя да Сяргея Фінскага, які ў Горадні заўжды дзяліўся “ўсім з усімі”.

– Не-не-не, гэта не спонсарская дапамога, – хітае галавой Сяргей, – Так, я дапамагаю ў такіх выпадках, хоць і вучуся казаць “не”. Але калі ты ідзеш да суседа па соль ці запалкі, гэта ж не значыць, што ён твой спонсар.

– А калі дваццаты раз ідзеш?

– Ну, тады спонсар…

Прысутныя ўрэшце схіляюцца да меркавання, што любая “дармавая” дапамога – усё ж такі спонсарства. Бо калі банальна пералічыць на грошы арэнду крэслаў, лампаў, праектараў, калонак і інш. – атрымаюцца круглыя сумы.

http://budzma.by/wp-content/gallery/talakoy/2291.jpg

“Мы ўжо давалі канцтавары дзіцячаму дому”

Важны момант – аналіз бізнесу і культуры ва ўзаемных стасунках. Тут кропкі над “і” расстаўляе прэзентацыя Вадзіма Мажэйкі з “Ліберальнага клуба”, які асабіста не змог паўдзельнічаць у сустрэчы.

Як думае “культура”, калі просіць грошай?

  • Дайце мне грошы на мой неверагодна важны праект.
  • Падтрымайце культуру, бо мы – КУЛЬТУРА!
  • Укладанні ў аддаленую будучыню і абстрактныя каштоўнасці.
  • Як юрыдычна ўсё правесці? Ну, вы бізнес, вам лепей ведаць…

Аналагічны шэраг шаблонаў выбудоўваецца і з боку бізнесу:

  • Ну і які мне будзе прыбытак з вашай культуры?
  • Мы ўжо давалі канцтавары дзіцячаму дому ў гэтым годзе.
  • І спартовы фестываль раённы падтрымалі. Па настойлівай рэкамендацыі райвыканкаму.
  • Звязвацца са спонсарствам – гэта галаўны боль і страты.

Па сумных усмешках у зале заўважна, што думкі зусім не эксклюзіўныя: у той ці іншы момант ці не кожны сутыкаўся з такім стаўленнем ці нават сам думаў так.

http://budzma.by/wp-content/gallery/talakoy/2416.jpg

Сістэмнасць, асабістыя стасункі, уменне казаць “дзякуй”

Падводзячы вынікі, выказваюцца па чарзе ўсе спікеры.

Вольга Гаўрылік нагадвае, што важна шукаць тых спонсараў, якім менавіта ВАШАЯ ініцыятыва можа прыйсціся да сэрца, то бок пра асабісты падыход, а не тыражаваныя “лісты шчасця”. Важна пры гэтым сістэмна даносіць інфармацыю пра сябе і падкрэсліваць момант значнасці справы для грамадства.

Сяргей Фінскі заклікае не забывацца на асабістыя стасункі са спонсарам, віншаванні з днём нараджэння, запрашэнні на фестывалі і г.д. Фінскі, як заўжды, не можа без самакрытыкі ды гумару: “Але я не ўмею шукаць спонсараў, вы што! Я спачатку фэст арганізоўваю, а пасля ўжо грошы шукаю, каб з усімі расплаціцца”.

Вольга Шульга кажа пра шчырасць і энергетыку, хай ролікі пра культуру, якія ўбачыць спонсар, будуць нагадваць ролікі хоспіса – каб было зразумела, што гэта справа жыцця і смерці. Дадае таксама пра неабходнасць сістэмнага падыходу: “Вазьміце паперку ўрэшце і напішыце, чаго вы хочаце! Ну, і ніколі не забывайцеся казаць “дзякуй”.

АК, фота Зарыны Кандрацьевай


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»

Пачаў працаваць мультымедыйны сайт, які распавядае гісторыю знакамітай мінскай плошчы перамен. «Фотапраект «Плошча...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»

Абрад «Карагод» на свята Юр’я быў запісаны ў аграгарадку Рычоў Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.  Здымкі...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка Гісторыя

«Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце

Цяжка адшукаць аркестр клезмераў [выканаўцы народных яўрэйскіх песень], у рэпертуары якога не было б песні «Папяросы»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў

Яшчэ ёсць шанец уратаваць і без таго нешматлікія беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі. Гэта заклікаюць зрабіць у сацсетках...

Апошнія навіны

    Культура Грамадства
    Фатограф Яўген Атцецкі прэзентаваў мультымедыйны праект пра «Плошчу перамен»
    Культура Грамадства
    Абрад «Карагод» у Рычове. Новы фільм праекта «Кола беларускіх абрадаў»
    Грамадства Музыка Гісторыя
    «Друзья, купите папиросы». Як песня яўрэя з Гродна стала вядомая ва ўсім свеце
    Грамадства Адукацыя
    Запісвайцеся! Беларускамоўныя класы ў Гародні і Заслаўі чакаюць вучняў
    Грамадства
    Мастака Алеся Пушкіна пакаралі ў калоніі пяццю месяцамі ў ПКТ
    Грамадства Краіна
    Школьнае адзенне дзелавога стылю ў Беларусі будуць пазначаць спецыяльнымі ярлыкамі
    Культура Грамадства Замежжа
    Калекцыю аўтэнтычных строяў беларускі Волі Дземкі пакажуць на Metropolitan Fashion Week у Лос-Анджэлесе
    Вандруем разам
    7 цудаў Дзісны: гайд ад «Будзьма!»
    Грамадства
    Былому галоўнаму рэдактару «Борисовских новостей» далі 15 сутак арышту
    Грамадства
    Гродзенскі суд ліквідуе дабрачынны фонд «Наша Карэліччына»
    Культура Беларусы свету
    Ручнікі і накідкі для ложка, пашытыя беларускай у 1940-50-я гады, захоўвае музей Рэспублікі Комі
    Грамадства Замежжа Мастацтва
    У Львове адкрылася выстава «Фарбы беларускай рэвалюцыі», якая складаецца з партрэтаў беларускіх палітвязняў
    Грамадства
    «Калі на кепскае паўплываць не можам, то добрае — наша зона адказнасці». Беларусы знутры краіны пра тое, як не пераўтварыцца ў рабоў
    Краіна Каранавірус
    У Беларусі выяўлены новы штам каронавіруса «амікрон-ніндзя». Чым ён небяспечны?
    Краіна
    Экасцежку з зонай для прагулак басанож адкрыюць у Мінску

Афіша

  • 11.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Сустрэча з Ганнай Дзягель у клубе «Beer&History» ў Беластоку

  • 11.08 — 14.08Фотавыстава Віталя Бутырына «Паэтыка фотаграфікі» ў Мінску
  • 11.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 11.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 11.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 11.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 11.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 11.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як выглядаюць гербы беларускіх гарадоў у стылі фэнтэзі
    • Дызайнерка Алена Маркоўка распрацавала школьную форму ў нацыянальным стылі
    • Як праходзіць фестываль SPRAVA ў вёсцы Белая Царква — фотарэпартаж
    • Беларускасць — сэксі ці гэта «знак бяды»?
    • Усё можна перажыць, калі падабраць правільную песню: топ-5 беларускіх трэкаў ад Сержука Доўгушава
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM