• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.03.2022 | Гісторыя Літаратура Беларусы свету

Ці жывуць у ваколіцах Гродна сваякі стваральніка «Уладара Пярсцёнкаў»?

Класічныя творы «высокага фэнтазі» Джона Рональда Руэла Толкіна аказалі велізарны ўплыў на масавую культуру ўсяго свету другой паловы ХХ ст. Хто не глядзеў экранізацыі «Хобіта» ці «Уладара Пярсцёнкаў»? Але што звязвае пісьменніка і гродзеншчыну? Краязнаўчы рэсурс «Hrodna 11:27» паспрабаваў раскрыць гэты сакрэт.


a190e56d7326d236b5931.jpg

«Ідэальны брытанец» з усходнееўрапейскімі каранямі

Аднак кроў у знакамітага англійскага пісьменніка была збольшага ўсходнееўрапейская, пра гэта апошнім часам усё часцей пішуць біёграфы стваральніка «Сільмарыліёна». Ужо даўно першыя даследчыкі радаводу Толкіна пісалі, што ягоныя продкі паходзілі з Германіі, ці тое з Саксоніі ці тое з ваколіц Гамбурга, аднак на гэтым веды пра нямецкіх продкаў пісьменніка заканчваліся.

43a62be87f8a9bef29acf.gif

Вядома было, што першымі Толкінамі ў Англіі сталі два браты, якія жылі ў 18 ст. Адзін з іх быў кушнерам (апрацоўваў авечыя скуры), а другі гадзіннікавым майстрам (прапрадзед пісьменніка). І вось некалькі гадоў таму апантаны талкініст паляк Рышард Дзержанёўскі адшукаў сведчанні, што абодва браты прыплылі ў Англію з... Гданьску, і прынамсі адзін з іх нарадзіўся там жа ў 1740-х гг.

У Гданьск Толкіны прыбылі з Усходняй Прусіі, дзе яшчэ ў самым пачатку 16 ст. існавала некалькі вёсак, населеных Толкінамі і нават сёння захавалася мясцоваць з назвай Толкіны (з націскам на «і»). У мясцовасці Глабунен Толкіны былі солтысамі і з даўніх часоў плацілі толькі чынш, не адбываючы паншчыны.

Толкіны — нашчадкі прусаў XIII стагоддзя?

У кантэксце гэтых звестак пра прадстаўнікоў роду Толкінаў на тэрыторыі былой Усходняй Прусіі некаторыя даследчыкі выказваюць меркаванне, што Толкіны мелі балцкае, а, канкрэтна, прускае паходжанне.

Вышэйзгаданы Рышард Дзярдзінскі мяркуе, што Толкіны належалі да тых прусаў, якія яшчэ ў ХІІІ ст. перайшлі на бок крыжакоў і дапамагалі ім заваёўваць сваіх суайчыннікаў. Мы ж нагадаем, што ў той самы час прусы масава ўцякалі ад крыжакоў і сяліліся на нашых землях.

Толкіны ёсць і пад Гроднам

Гэтую гіпотэзу яшчэ трэба пацвердзіць, але таксама факт, што і ў ваколіцах Гродна прозвішча Толкін сустракаецца, і даволі часта. Цэлы сямейны квартал пахаванняў Толкінаў ёсць на могілках у Індуры, жывуць Толкіны ў вёсцы Іванаўцы Адэльскага сельсавета, некалькі пахаванняў Толкінаў ёсць і на старых гродзенскіх могілках па вуліцы Антонава. Выглядае, што гэта ці нейкія вельмі-вельмі далёкія сваякі знакамітага пісьменніка, ці проста таксама выхадцы з Усходняй Прусіі — нашчадкі смелых і ваяўнічых прусаў, якія, дарэчы, таксама мелі сваю разгалінаваную і багатую міфалогію. Можа і на яе адлюстраванне ў творах фэнтазі некалі знойдзецца Толкін, толькі ўжо з мясцовых, гродзенскіх ці індурскіх.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»

Галоўны рэдактар газеты «Беларусы і рынак» Андрэй Александровіч выйшаў з КДБ пасля допыту. Ён пад падпіскай аб неразгалошванні....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»

Насту Карнацкую, якую затрымалі разам з выдаўцом Андрэем Янушкевічам 16 траўня падчас візіту сілавікоў у кнігарню...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі

З’явіўся новы рэліз праекта «Малус» — серыі мастацкіх падкаст пастановак па літаратурных тэкстах пісьменніка Стаселька...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»

Раніцай 18 траўня КДБ затрыманыя дырэктар газеты «Беларусы і рынак» Канстанцін Залатых і бухгалтарка выдання Юлія...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Пасля допыту выйшлі галоўрэд і бухгалтарка «Беларусаў і рынку»
    Грамадства
    Прадавачку «Кнігаўкі» асудзілі на 13 сутак арышту за «дробнае хуліганства»
    Літаратура
    «Жахлівае здарэнне скалыхнула ўсю дзяржаву». Новы рэліз праекта «Малус» пісьменніка Кірыла Стаселькі
    Грамадства
    Затрыманыя дырэктар і бухгалтарка газеты «Беларусы і рынак»
    Культура Грамадства Музыка
    Песні Аляксандра Кулінковіча па-беларуску. Падборка да дня народзінаў музыкі
    Грамадства Музыка Літаратура
    «Легенда гарадзенскага панк-року, арганізатар сапраўднага музычнага фэсту, стваральнік арыгінальнага выдавецтва». Музыка Алесь Дзянісаў пра выдаўца Андрэя Янушкевіча
    Грамадства Літаратура
    Раман Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Еўропы» прызнаны экстрэмісцкім
    Грамадства
    У Гродне з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду». Яе ўсталююць у СШ № 15
    Грамадства Літаратура
    Беларускі кашмар і літаратурныя сны Франца Кафкі. Новы ролік ад Андрэя Хадановіча
    Музыка Беларусы свету
    Чарговая адмена канцэрту «Би-2» у Расіі. Цяпер у Піцеры
    Грамадства
    Падлеткі vs.сістэма. Як супрацьстаяць адміністрацыйнаму свавольству ў школе
    Грамадства
    Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    Гісторыя Літаратура
    Паэт, краязнаўца, перакладчык і гісторык літаратуры. След Уладзіслава Сыракомлі
    Музыка
    «Упэўнены, што цягам гэтага года ўжо буду рабіць гуслі». Майстар музычных інструментаў, удзельнік гурта «Стары Ольса» Алесь Чумакоў працягвае аднаўляць майстэрню пасля пажару
    Грамадства Грамадскі сектар
    Рыхтуецца спіс патэнцыйных заказнікаў і помнікаў прыроды. Як далучыцца да працэсу і дапамагчы дзікай прыродзе

Афіша

  • 18.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Канцэрт да 50-годдзя Аляксандра Кулінковіча ў Варшаве

  • 18.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 18.05 — 22.05Выстава Аляксандра Шапо «Маладыя багі» ў Віцебску (18+)
  • 18.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 18.05 — 30.05Віртуальная выстава "КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці"
  • 18.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 18.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 18.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Расія — гэта вайна». Як Пазняк у 1994-м апынуўся самотным прарокам у пустыні
    • Пагром выдавецтваў. Канец беларускай кнігі ці — рэлакацыя?
    • Ад улад нават вянка не было…
    • «У мяне толькі адна радзіма, і гэта Украіна». Ці проста быць украінкай у Расіі
    • Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM