26 кастрычніка ў межах кампаніі “Будзьма” ў вёсцы Гарошкаў, што непадалёк ад Рэчыцы, адбудзецца свята паэзіі ў гонар Анатоля Сыса. У свяце бяруць удзел родныя і землякі Анатоля, ягоныя сябры, а таксама вядомыя беларускія паэты, барды і мастакі, у тым ліку: Сяргей Законнікаў, Васіль Жуковіч, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Пашкевіч, Эдуард Акулін, Алесь Бяляцкі, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая, Міхась Скобла, Андрэй Хадановіч, Павал Змітрук, Ларыса Раманава, Аксана Данільчык, Андрэй Мельнікаў, Вальжына Цярэшчанка, Кастусь Герашчанка, Алесь Пушкін, Генік Лойка, Вадзім Болбас, Генадзь Лапацін ды інш.
Ласкава запрашаем усіх, каму на справе, а не на словах дарагі несмяротны Дух айчыннай паэзіі, хто любіць і памятае творчасць Анатоля Сыса — аднаго з найвыбітнейшых беларускіх паэтаў ХХ стагоддзя.
Пачатак свята а 12–ай гадзіне на Гарошкаўскіх могілках, дзе адбудзецца адкрыццё надмагільнага помніка паэту. А 13-й – пачнуцца паэтычныя чытанні і бардаўскі канцэрт на падворку роднай хаты Анатоля Сыса.
Ушануйма годна памяць Паэта, чыю творчасць па праву называюць “жураўліным сэрцам” беларускай паэзіі!
Для тых, хто жадае далучыцца да імпрэзы, кантактныя тэлефоны: +37529 -7-68-56-14 (у Менску) і +37533-6-72-24-60 (у Рэчыцы). Мінчукі могуць даехаць да вёскі Гарошкаў аўтобусам да Рэчыцы і далей на аўтобусе да Гарошкава альбо на цягніку да Гомеля і далей на аўтобусе да Гарошкава.