Святара Уладзіслава Багамольнікава зноў асудзілі

Учора над праваслаўным святаром Уладзіславам Багамольнікавым адбыўся чарговы суд, піша @christianvision. Гэта пяты па ліку суд над святаром.


58.jpg

Яго зноў асудзілі на 15 сутак.

Уладзіслаў Багамольнікаў — клірык прыходу мінскага храма Богаяўлення, загадчык Царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, член Епархіяльнага суда Мінскай епархіі. Быў затрыманы 1 верасня.

Ён вядомы тым, што абвяшчаў галадоўку ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, а таксама на Плошчы Перамен служыў літыю па Раману Бандарэнку.