• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.11.2021 | Гісторыя Каляндар

Сёння дзень герояў

27 лістапада 1920 г. распачалося ўзброенае паўстанне ў ваколіцах Слуцка супраць Чырвонай Арміі і за незалежнасць Беларусі.


sciah101217.jpg
Сцяг 1-й слуцкага палка. Фота:«Наша Ніва»

Амаль увесь 1919 год і частку 1920 года, у часы савецка-польскай вайны, Слуцк некалькі разоў аказваецца то пад уладай Чырвонай Арміі, то яго займаюць жаўнеры Польшчы. 15 жніўня 1920 года Чырвоная Армія церпіць буйное паражэнне ў Варшаўскай бітве, і бальшавіцкія сілы адыходзячы назад, саступаюць Польшчы землі, якія яны нядаўна занялі.

12 кастрычніка ў Рызе падпісваецца перамір'е, па ўмовах якога польскі і савецкі бакі павінны былі размясціць свае войскі на адлегласці ў мінімум 15 кіламетраў ад агульнай мяжы, такім чынам на 30 км стваралася нейтральная зона, Слуцк апынуўся пад уладай Саветаў, а ваколіцы – патрапілі ў нейтральную зону.

На пачатку лістапада 1920 года польская адміністрацыя, рыхтуючыся да адыходу, перадае ўладу ў Слуцку Беларускаму нацыянальнаму камітэту. У горадзе вывешваюцца бел-чырвона-белыя сцягі Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 года. У ваколіцах праводзяцца выбары мясцовых камітэтаў. Случчакі спрабуюць аднавіць БНР на сваёй тэрыторыі, вырашана было сабраць агульны з’езд Случчыны. 14 лістапада збіраюцца 107 дэлегатаў ад горада і 25 прадстаўнікоў розных валасцей Слуцкага павета, там распачаўся Беларускі з'езд Случчыны, на якім абіраюць Раду. На наступны дзень з'езд прымае агульную рэзалюцыю, у якой абвяшчаецца ўлада БНР, рашуча выказваецца пратэст супраць акупацыі беларускіх зямель і супраць Савецкай улады.

24 лістапада польскія войскі выйшлі са Слуцка, да вечара таго ж дня ў вёску Семежава, што ў нейтральнай зоне, перасоўваецца штаб 1-й Слуцкай брыгады. Савецкія войскі туды па мірнай дамове заходзіць не павінны, Слуцк жа Саветы занялі праз 5 дзён. Ужо 27 лістапада пачынаюцца першыя баявыя сутыкненні паміж перадавымі атрадамі Чырвонай Арміі і случчакамі.

Усё ж 29 лістапада Чырвоная Армія займае Слуцк. У сярэдзіне снежня 1920 года, з дазволу польскага боку чырвонаармейцы ўваходзяць у нейтральную зону дзеля зачысткі случчакоў, якія ўдзельнічалі ў паўстанні. На барацьбу з паўстанцамі перакідваюцца інтэрнацыянальныя часткі, якія лічыліся аднымі з самых жорсткіх падраздзяленняў у Чырвонай Арміі.

Пераломным днём у хадзе Слуцкага паўстання стала 19 снежня. Яшчэ напярэдадні паўстанцы занялі вёску Вызна, а чырвонаармейцы панеслі вялікія страты, каля 150 чалавек случчакі ўзялі ў палон. Саветы адказваюць жорстка, падцягваючы інтэрнацыянальныя фарміраванні з кітайцамі і выціскаюць паўстанцаў за польска-савецкую мяжу, дзе тых раззбройваюць і часова змяшчаюць у лагеры для інтэрнаваных.

Напрыканцы снежня 1920 года Рада Случчыны перабіраецца на польскую тэрыторыю. А за імі ў апошнія дні таго ж года сыходзіць і апошні атрад паўстанцаў. На тэрыторыі, якую занялі Саветы, застаецца некалькі сотняў случчакоў, якія распачынаюць партызанку, аднак хутка яны былі вынішчаныя.

Лёс тых паўстанцаў, хто пайшоў на тэрыторыю Польшчы, быў не менш трагічны. Некаторых палякі перадалі бальшавікам – там іх чакала смерць. Хтосьці эмігруе, частка асядае ў Польшчы.

Слуцкі збройны чын стаў апошнім масавым узброеным супрацівам беларусаў супраць саветаў. Сучасныя беларусы называюць 27 лістапада – Днём герояў.

АМ, budzma.org


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі

24 сакавіка ў шматфункцыянальнай прасторы «аКсяродак» у Батумі адбыўся квіз «А што ты ведаеш пра БНР?». На мерапрыемстве,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства Гісторыя
    Квіз пра БНР у Батумі: цікавыя факты пра жыццё рэспублікі
    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства Беларусы свету
    Дзень Волі ў Коўне: урачыстае адкрыццё помніка на магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзія Дуж-Душэўскага
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер

Афіша

  • 26.03 — 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 26.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 26.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 26.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 26.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип