Гарадзенскі музыка Уладзь Бернат (DzyaDZEN’ka) вырашыў незвычайна адзначыць свой дзень нараджэння, парадаваўшы сябе і іншых аматараў панк-музыкі. Ён зладзіў канцэрт у бары “City” пад назвай “Birthday Cake Party”.
Павіншаваць музыку прыйшлі Counter-Culture, гарадзенскія панкі S’n’D і “Dzieciuki”, выступ якіх не анансаваўся і быў сюрпрызам. Распачалі канцэрт рэпэр Counter-Culture і імяніннік DzyaDZEN’ka. Яны зачыталі свае тэксты пра супраціў, каханне і рэлігію. Як рассказаў DzyaDZEN’ka, сябры назвалі яго стыль “horror-rap”. “Не ведаю, чаму “horror”, я ўвогуле добры”, – здзівіўся ён і сыграў жэстачайшую “Public opinion”.
Наступнымі выступілі панкі “S’n’D” са старымі і новымі песнямі.
Разынкай вечара сталі “Dzieciuki”. Людзі скакалі, слэміліся, а на песне “Забытая магіла” селі на падлогу і махалі запальнічкамі.
Алена Кавальчук, © Твой стыль