Таццяна Грыневіч і Міхась Скобла на Гродзеншчыне

17 і 18 жніўня паэт Міхась Скобла і спявачка Таццяна Грыневіч у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” выступяць у Слонімскім і Зэльвенскім раёнах. Першыя два выступы адбудуцца ў летніку “Лясны” паблізу вёскі Паўлава на Слонімшчыне: 17 жніўня ў 15.00 – сустрэча з вучнямі малодшых класаў, у 17.00 – са старшакласнікамі. 18 жніўня ў 12.00 творчы дуэт выступіць у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў мястэчку Дзярэчын на Зэльвеншчыне.