Талака ў Леніне

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры 23.06.2012 г. у межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” ладзіць талаку ў старажытным беларускім мястэчку Ленін, што на Случы (сучасны Жыткавіцкі р-н).

Плануецца з удзелам прадстаўнікоў лакальнай супольнасці правесці шэраг прац па добраўпарадкаванню жыдоўскіх могілак і дадаткова выканаць  натурныя  даследаванні драўлянай капліцы на хрысціянскіх могілках.

Па пытаннях удзелу ў мерапрыемстве звяртацца па тэл. +375291117332

ці па адрасу antonastapovicz1@gmail.com

Антон Астаповіч