20 жніўня 2010 г. адбудуцца круглыя сталы зладжаныя Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” у Смалянах і ў Капысі на Аршаншчыне. У Смалянах у 12.00 сумесна з прадстаўнікамі рыма-каталіцкага касцёлу ў сельскім савеце будзе абмеркавана праблема перспектыўнай рэстаўрацыі былога дамініканскага касцёла, а ў сучасны момант праблемы падтрымання нармальнага санітарнага і тэхнічнага стану ўнікальнага помніка. У Капысі ў 16.00 у выканаўчым камітэце пасялковага савета адбудзецца абмеркаванне стварэння музея гэтага старадаўняга паселішча, якое ў сярэднявеччы мела магдэбурскае права і было паўнавартасным горадам