Грамадскае аб’яданне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” запрашае да ўдзелу ў Міжнароднай канферэнцыі “Моўныя правы і іх абарона”.
Канферэнцыя адбудзецца 28 сакавіка 2015 г. у г. Мінску.
Пытанні для абмеркавання:
- 1. Праблемы моўнага заканадаўства.
- 2. Тэхналогіі і практыкі грамадзянскай супольнасці па абароне лінгвістычных правоў.
- 3. Моўная палітыка і актуальныя пытанні развіцця нацыянальных моў.
Падчас канферэнцыі плануецца выстава ідэяў і праектаў: Тэхналогіі моўнага адраджэння.
Інфармацыя можа быць пададзена ў выглядзе постэраў, плакатаў і раздаткавых матэрыялаў.
Патрабаванні да артыкулаў:
Аб’ём да 7 старонак.
Шрыфт Time New Roman, памер шрыфта – 14, інтэрвал – адзінарны.
Заяўкі з матэрыяламі, калі ласка, дасылайце па электроннай пошце на адрас [email protected] , тэма – выступ, або па пошце 220034, вул. Румянцава, 13, г. Мінск.
Заяўкі на ўдзел разам з артыкуламі прымаюцца да 10 сакавіка 2015 г.
Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для ўдзелу ў канферэнцыі і апублікавання.
Пачатак канферэнцыі 28 сакавіка ў 10.00.
Рэгістрацыя ўдзельнікаў з 9.00 да 10.00.
Тэлефон для даведак: 284-85-11 (штопанядзелак з 18 да 20) .
Пасля канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў у 2-х тамах.
Некаторыя матэрыялы будуць дадаткова размешчаны на нашым партале tbm-mova.by