Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Пра гэта паведамляецца на стронцы праекта «Кніжны воз» у Фэйсбуку.


573.jpg

«Беларускае фэнтэзі з элементамі трылеру. Дзіцячая кніга, якую, спадзяецца аўтар, будзе цікава прачытаць і дарослым.

Як выбрацца з пасткі, не маючы ні тэлефона, ні зброі, і знайсці зніклых сяброў? Колькі твараў у туману? Што такое гісторыя — і калі канчаецца мінулае? Якую таямніцу хаваюць нашыя бацькі — і ці чуе нас Бог, калі мы маўчым?

Гэтымі пытаннямі задаюцца героі кнігі, Лявон, Анцік і Юля, нечакана апынуўшыся ў таямнічым краі, які не знойдзеш ні ў Вікіпедыі, ні на школьных мапах».


Паслухаць кнігу можна тут.

Агучыў Алег Гарбуз

Апрацоўка гуку — Дзмітрый Фрыга

Вокладка — Кацярына Дубовік