• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
20.09.2023 | Тэатр

«Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым»: у Варшаве прайшла канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра

7—9 верасня, у Варшаве, адбылася канферэнцыя па стварэнні Беларускага Інстытута тэатра (БІТ). Канферэнцыя была арганізавана працоўнай групай Беларускага тэатральнага кам'юніці, куды ўваходзяць Анжаліка Крашэўская, Валянціна Мароз, Паліна Дабравольская, Каця Раманчык і іншыя ўдзельніцы каманды.



           Акторкі ў фотасесія да праекта П. Дабравольскай «Выйду з лесу, выцягну хрыбет, і ён будзе мне замест мяча». Фота: Каця Ігнашэвіч

У ёй узялі ўдзел каля 50 прадстаўнікоў і прадстаўніц беларускай тэатральнай супольнасці: акторы, рэжысёры, крытыкі, тэатразнаўцы, менеджары, тэхнічныя спецыялісты, а таксама журналісты. Сярод іх: Купалаўцы Алег Гарбуз, Валя Гарцуева, Зоя Белахвосцік, а таксама рэжысёры Юра Дзівакоў, Уладзімір Ушакоў, прадзюсар Марына Дашук, актор і рэжысёр Андрэй Новік, драматург Андрэй Іваноў, даследчыца тэатра Анастасія Панкратава і многія іншыя.

На працягу 3-х дзён у фармаце статэгічнай сесіі ўдзельнікі і ўдзельніцы канферэнцыі распрацоўвалі рашэнні для накіравання працы будучага Інстытута. Вынікамі працы канферэнцыі стаў падпісаны ўдзельнікамі мемарандум аб стварэнні Беларускага Інстытута тэатра, у якім акрэсленыя асноўныя прынцыпы працы (БІТ): фокус на прафесійную супольнасць як у Беларусі, так і за яе межамі, дэцэнтралізацыя, адсутнасць дыскрымінацыі па гендэры, узросце і іншых крытэрыях, развіццё міждысцыплінарнага ўзаемадзеяння.

Зоя Белахвосцік
Зоя Белахвосцік. Фота: Мацей Рукаш

Каманды працавалі над пытаннямі развіцця: прафесійнай супольнасці і сумежных мастацтваў, даследчай дзейнасці ў галіне тэатра і культуры, нефармальнай і акадэмічнай адукацыі ў сферы тэатра, навукова-даследчай дзейнасці, прасоўвання і адвакацыі парадку дня беларускага тэатра ў Беларусі і за яе межамі. 

Цягам працы выявілі наступныя напрамкі БІТ: фасілітацыя і падтрымка прафесійнай супольнасці ўнутры краіны і за яе межамі, стварэнне і каардынацыя праграм кансультацыйнай падтрымкі (юрыдычнай, псіхалагічнай і інш.), распрацоўка методык, адукацыйных праграм для супольнасці, стварэнне міжнародных праграм супрацоўніцтва, развіццё эфектыўнага менеджменту ў беларускім тэатры. 

Алег Гарбуз
А.Гарбуз у спектаклі «Плошча Перамогі» А. Гарцуева

Акрамя гэтага, Інстытут зоймецца фіксацыяй і каталагізацыяй тэатральнага працэсу, архівацыяй тэатральнай спадчыны, а таксама наладжваннем міжнародных сувязяў і партнёрства з замежнымі калегамі. Больш дэтальны набор функцый Беларускага Інстытута тэатра можна прачытаць у мемарандуме.

Для ўдзельнікаў досвед аказаўся цікавым, многія адзначаюць гарызантальнасць мерапрыемства і фокус на ўсіх людзей, якія маюць дачыненне да тэатра. 

Так, тэатральны крытык і журналістка Анастасія Панкратава адзначае: «Падабалася змена дзейнасці: акрамя выступленняў спікераў была магчымасць папрацаваць у групе, агучыць сваё бачанне праблемы і варыянты яе вырашэння, абмеркаваць на роўных з усімі ўдзельнікамі канферэнцыі сітуацыю і шляхі выхаду з яе».

А Максім Шышко, актор і рэжысёр, дзеліцца сваім уражаннем: «Моцна радуе той факт, што стварэнне БІТ – гэта ініцыятыва знізу, ад дзеячаў тэатра. Ідэя лунала ўжо доўгі час у паветры, і цяпер у нас з'явілася магчымасць сфармаваць інстытуцыю, якая сапраўды стане для нас карыснай, будзе слухаць нас і рэагаваць на нашыя запыты».

Уладзімір Ушакоў і зусім заяўляе: «Беларускі тэатр у Новай Беларусі будзе іншым».

Важнай часткай прынцыпу працы БІТ застаецца гарызантальнасць і адкрытасць. Зараз пачынаецца праца па запуску кірункаў працы Інстытута, таму зацікаўленыя могуць далучыцца наступным чынам: запоўніць анкету ці напісаць на email або ў сацыяльныя сеткі. 

Сачыце за сацыяльнымі сеткамі Беларускага тэатральнага кам'юніці, дзе каманду будзе дзяліцца вынікамі працы БІТ і публікаваць карысную інфармацыю для тэатральных дзеячаў:  Instagram, Telegram, Email

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Падборка беларускіх календароў на 2024 год

Зрабілі для вас падборку календароў па-беларуску на 2024 год ад беларускіх мастакоў і дызайнераў, каб вы маглі...

valiancina_shauchenka
Культура Грамадства

Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?

Пятро Цалка, мажліва, працуе апошні месяц у музеі. 1 студзеня сканчваецца ягоны працоўны кантракт, піша «Мова Гомель». ...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя Рэлігія

Што рабіць у Піліпаўскі пост

Піліпаўка — Піліпаўскі (Калядны) пост, адзін з чатырох асноўных пастоў у праваслаўных вернікаў. Пачынаецца ён 28 лістапада...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму

23 лістапада адзначаецца 105-годдзе ўтварэння Літоўскай арміі. І гэтая падзея значная не толькі для літоўцаў, але...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    Культура Грамадства
    Веткаўскі музей застанецца без свайго знакамітага дырэктара?
    Культура Гісторыя Рэлігія
    Што рабіць у Піліпаўскі пост
    Гісторыя
    Як беларусы змагаліся за незалежнасць Літвы стагоддзе таму
    Грамадства Літаратура
    Памёр паэт і журналіст Алесь Мацулевіч
    Гісторыя
    Андрэй Катлярчук: «Мадэрная гісторыя краіны ніяк не адужае цыкл бяспамяцтва»
    Грамадства
    Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
    Музыка
    Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»
    Гісторыя Вандруем разам
    Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    Гісторыя
    Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    Асоба
    Аляксандр Ждановіч: «Самае складанае ў эміграцыі — невядомасць, і, калі на гэтым засяроджвацца, можна звар’яцець»
    Мастацтва
    Карціны 13 беларускіх і ўкраінскіх мастакоў выставілі на дабрачынным аўкцыёне ў Беластоку
    Музыка Гітара Мулявіна
    Рэп-скаргі на “добрых” суседзяў, флэшбэкі ў мінулае і эндарфіны. Аб чым яшчэ спяваюць беларускія музыкі напачатку зімы?
    Грамадства
    Прыбралі з музея, бо людзі працягвалі на яго маліцца. Выкупленыя беларусамі эскізы праліваюць святло на невядомы раней абраз з Чырвонага касцёла
    Літаратура Беларуская мова
    Абвешчаны ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс з нагоды дня роднай мовы 2024

Афіша

  • 05.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Простымі словамі пра Алеся Разанава»: вечар памяці паэта ў Мінску

  • 05.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 05.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 05.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 05.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 05.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 05.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 05.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип