Алекс Уільямс, журналіст NYT, успамінае, што Алесь Пушкін часта правакаваў уладу сваімі творамі, часам удаючы сябе за «бажавольнага». «Быць бажавольным — гэта вышэйшая форма свабоды ў гэтай краіне», — цытуе выданне Алеся Пушкіна.
«Сілавікі хапаюць Пушкіна за рукі і вядуць яго пад сонцам. У яго даўгія каштанавыя валасы, ён носіць павязку на галаве, белая кашуля і цёмная камізэлька. На пярэднім плане аранжавая тачка з навозам з віламі, якія працінаюць фатаграфію Аляксандра Лукашэнкі», — Алекс Уільямс узгадвае знакаміты перформанс Алеся Пушкіна ў ліпені 1999 года ля адміністрацыі прэзідэнта.
Алесь Пушкін ля адміністрацыі прэзідэнта, 1999 год. Фота: AP
Амерыканскі журналіст — пасля пераліку розных правакатыўных прац Алеся Пушкіна — зазначае, што мастак доўгі час быў стрэмкай для рэжыму і для Лукашэнкі.
Алекс Уільямс звяртае ўвагу, што беларускія ўлады не каментавалі смерць мастака.
«Гуляць у бажавольных, — сказаў у 2011 годзе Алесь Пушкін у інтэрв’ю сайту openDemocracy, — гэта вышэйшая форма свабоды, якая калі-небудзь існавала ў нашай краіне».
Чытайце яшчэ: