У TikTok можна будзе ствараць троххвіліннае відэа

Каманда TikTok паведаміла аб тым, што неўзабаве карыстальнікам будзе даступная функцыя загрузкі відэа працягласцю да 3-х хвілін. Тэставанне новай функцыі падышло да канца, і яна будзе запушчана ў бліжэйшыя тыдні.


TikTok.jpg

«У бліжэйшыя некалькі тыдняў мы дадзім магчымасць ствараць больш доўгія відэа ў TikTok для ўсіх і дадізм нашай міжнароднай супольнасці большую свабоду дзеянняў у тым, што тычыцца здымкі, загрузкі і рэдагавання непасрэдна ў TikTok відэаролікаў працягласцю да трох хвілін», — гаворыцца ў паведамленні TikTok.

Зараз у TikTok можна загружаць ролікі працягласцю не больш за адну хвіліну.

У Instagram тэстуюць функцыю для публікацыі пастоў з кампутара

Нагадаем, TikTok пачаў тэставаць функцыю загрузкі троххвілінных відэа ў снежні мінулага года на абмежаванай колькасці карыстальнікаў.