Выстава “З бабулінага куфра” будзе працаваць у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі па 31 жніўня.
– Народнае ткацтва – адзін са старажытных промыслаў беларусаў. На працягу стагоддзяў яно развівалася, удасканальвалася і перадавалася з пакалення ў пакалення. Векавая гісторыя беларускага народа, яго майстэрства і мастацкі густ знайшлі адлюстраванне менавіта ў народным ткацтве, – адзначыла ў размове з Край.бай навуковы супрацоўнік музея Вольга Самаркіна.
У эспазіцыі прадстаўлена шмат непаўторных даматканых вырабаў канца XIX і XX стагоддзяў з ільну і воўны: дываны, посцілкі, абрусы. Усе працы, удакладніла Вольга Самаркіна, у розныя часы музею падаравалі знакамітыя мясцовыя ткачыхі: Элеанора Сячынская, Вольга Жабінская, Надзея Дамашчыц і іншыя майстрыхі.
Таксама на выставе можна ўбачыць розныя тканыя ручнікі, упрыгожаныя арнаментам і вышыўкай, хатнія прылады апрацоўкі льну і ткацтва.
Цэнтральная месца сярод экспанатаў хатніх прылад займае ткацкі станок – кросны, які быў перададзены ў фонды музея дачкой мясцовай ткачыхі.
Выстава адкрылася 7 жніўня і будзе працаваць да 31 жніўня з 9.00 да 18.00, акрамя панядзелка.
Юлія Лахвіч па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай Вольгай Самаркінай
Фотоздымкі забяспечаныя Вольгай Самаркінай