• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
04.11.2015 | Літаратура

“Толькі злачынцы ды мастакі змяняюць свае імёны”

Швейцарскі пісьменнік Лукас Бэрфус прэзентаваў у Беларусі раман «Каала».

На мінулых выходных з прэзентацыяй рамана «Каала» Беларусь наведаў вядомы швейцарскі пісьменнік і драматург Лукас Бэрфус. Два дні ў двух гарадах, у Берасці і Менску, аўтар дзяліўся думкамі, даносіў да беларускага чытача галоўныя ідэі гэтага шматузроўневага рамана.

DSC_0005

DSC_0057

Першая імпрэза адбылася ў Берасці. Адразу пасля яе Лукас павёз «Каалу» ў беларускую сталіцу. Бо менавіта тут, у выдавецтве «Паперус» зусім нядаўна раман быў выдадзены на беларускай мове. Прэзентацыю зладзілі ў інстытуце імя Гётэ.

12143335_923140141111457_7460245870571565423_n

Ужо напачатку стала зразумела, што вечар абяцае быць не толькі цікавым, але і эмацыйна насычаным. Бо падыходзячая публіка неабыякава цікавілася і беларускамоўнай кніжкай швейцарскага паходжання, і знакамітым замежным аўтарам. І, як  мы і чакалі, даволі хутка літаратурныя чытанні на дзвюх мовах (нямецкай ды беларускай), перайшлі не проста ў адкрыты дыялог аўтара з залам, але ў сапраўдную філасофскую дыскусію. Як заўважыла падчас размовы, перакладчыца рамана, Ірына Герасімовіч, «Гэтая прэзентацыя – не проста афіцыйная сустрэча з аўтарам кнігі. Гэта сяброўская сустрэча неабыякавых людзей. Бо галоўнае ў нашым жыцці – чалавечыя стасункі». І сапраўды, сустрэча адбылася па-сапраўднаму цёплай, а месцамі і па-сяброўску нефармальнай.

12043008_923140114444793_7469375110901130771_n

Тэма, якая чырвонай ніткай праходзіць праз увесь раман, – суіцыд. Што ён ёсць такое, адкуль растуць карані ідэй самазабойцаў і як дапамагчы чалавеку зрабіць выбар на карысць жыцця. Гэтая складаная, і як ніколі у сучасным жыцці актуальная, тэма адразу знайшла водгук у публікі. Бо амаль кожны з нас, так ці іначай, наўпрост ці ўскосна, але сутыкаўся з гэтай бядой. Для Лукаса Бэрфуса магчымасцю прыглушыць боль, прычынай якога стала самагубства роднага чалавека, стаў раман “Каала”.

Немалаважнай тэмай, якая таксама раскрываецца ў рамане, з’яўляецца тэма імёнаў. Імя, мянушка, назва – што гэта? – простыя словы, альбо сапраўдная існасць рэчаў і людзей? Наколькі цесна мы звязаны са сваімі імёнамі, і якім чынам яны могуць паўплываць на нашае жыццё? На гэтую тэму Лукас Бэрфус звярнуў асаблівую ўвагу: “Імя не існуе па-за рэчамі. Ва ўсяго на свеце ёсць сваё імя. Патрэба мець імя – гэта аснова чалавечай культуры. Але чалавек у пэўным сэнсе залежны ад таго, як яго называюць, бо, як вядома, караля іграе світа”.

“Вы заўважалі, што толькі злачынцы ды мастакі змяняюць свае імёны?!”(Лукас Бэрфус)

Напрыканцы вечара, кожны з прысутных, меў магчымасць атрымаць беларускамоўную «Каалу» з аўтарскім подпісам. І гледзячы ў вочы тых, хто ў гэты вечар, сыходзіў з канферэнц-залы інстытута Гётэ, было зразумела – абыякавых да кнігі не засталося.

11219003_923141207778017_1492656306846845520_n

Яшчэ напачатку вечара Лукас Бэрфус даў эксклюзіўнае інтэрвью нашаму карэспандэнту.

Пры напісанні рамана вы разлічвалі на пэўнае кола чытачоў?

Не. Я разлічваў на ўсіх. Калі я нешта ўяўляю, то звычайна я думаю пра людзей, якія знаходзяцца на вельмі далёкай адлегласці (і культрнай, і часавай). Я думаю, што гэтыя адсутныя, так бы мовіць, звароты могуць мець вялікую колькасць разнастайных мадальнасцяў. Я хацеў бы звяртацца да кожнага, хто мае адкрытае сэрца. І я лічу, што гэтае адкрытае сэрца ніяк не звязана ні з культурай, ні з узростам, ні з паходжаннем. Яно патрабуе выключна гатоўнасці бачыць, чуць, успрымаць.

На ваш погляд, людзі, якія вырашылі сыйсці з жыцця, маюць сваю філасофію, ці ўсё ж такі гэта стыхійны крок, які нельга апраўдаць?

Гэта вельмі па-рознаму. Ёсць людзі, якія пакутуюць ад цяжкой хваробы, дэпрэсіі, і пакуты якіх настолькі павялічваюцца, што яны ўжо не ў стане вынесці іх. З даследванняў суіцыдаў нам вядома, што рашэнне ўчыніць гэта, сапраўды заўсёды спантаннае. Прадухіленне суіцыду канцэнтруецца на тым, каб чалавеку ў сітуацыі, калі ён вельмі хутка прымае рашэнне, мог забяспечыць магчымасць зрабіць выбар на карысць жыцця. Абсалютная большасць людзей, якія перажылі спробу самагубства, цешацца з таго, што гэта была няўдалая спроба.

Ёсць яшчэ так званыя “балансавыя” суіцыды. І мая кніжка як раз расказвае пра такі суіцыд. Чалавек падводзіць пэўны баланс, робіць бухгалтарскія падлікі таго, што яго яшчэ чакае ў жыцці, якія намаганні дзеля гэтага яму яшчэ давядзецца прыкладаць. Я мяркую, што такая форма суіцыду павінна выклікаць яшчэ большы непакой, чым суіцыд на базе хваробы ці дэпрэсіі. Бо гэтая форма ставіць пытанне “ці варта жыць?”. Далей паўстае пытанне “а чаму варта заставацца пры жыцці?”. І, насамрэч, калі б мы мусілі вельмі дакладна адказваць на гэтае пытанне, мы б знайшлі не шмат нагодаў для станоўчых адказаў. І ў гэтых падліках як раз і хаваецца няшчасце. Бо найцудоўнейшыя моманты ў маім жыцці – гэта акурат тыя імгненні, калі я не займаюся ніякімі падлікамі, калі я не задаюся пытаннямі, дзе забываю сам сябе. Гэта моманты экстазу, моманты захаплення, моманты мараў, сноў і пісьменніцтва.

Як ваша кніга можа дапамагчы тым, хто не бачыць сэнсу ў далейшым існаванні і тым, хто згубіў блізкага чалавека праз самагубства?

Суцяшэнне, якое нам дае літаратура, палягае выключна ў тым, што мы разумеем, што мы такія не адны. Што існавалі люді, якія пакутвалі гэтак сама. І я думаю, што ў першую чаргу наша задача, дапамагаць людзям, якія побач з намі. І для гэтага не варта чакаць кніжак і пісьменнікаў і разлічваць на іх. Толькі на саміх сябе.

Значную частку кнігі займаюць параўнанні людзей з татэмнымі жывёламі. А з якой жывёлай можа параўнаць сябе Лукас Бэрфус?

З вераб’ём. Мне падабаецца іх жыццярадаснасць, звычайнасць і здольнасць дапасоўвацца. А яшчэ падабаецца, што яны заўсёды існуюць групамі. Ну і, зразумела, яны могуць лётаць.

Ці плануеце вы, як драматург, вывесці “Каалу” на сцэну альбо зрабіць п’есу на падставе гэтага рамана?

Не. З тае прычыны, што для мяне форма і змест вельмі павязаныя між сабою. Гэтая кніга, як і любы твор, абсалютна не можа быць аддзеленая ад сваёй формы. Няма нічога, што б я мог перавесці ў іншы фармат. Але магчыма знойдуцца, людзі, якія зробяць гэта. Я не буду супраць. Галоўнае тут не якасць, а адданасць, з якой чалавек будзе гэта рабіць. Па дзвух маіх п’есах, напрыклад, былі знятыя фільмы, і я зусім не ўмешваўся ў гэты працэс.

_________________________________________________

Набыць кнігу “Каала” Лукаса Бэрфуса, гэты ўнікальны твор сучаснага еўрапейскага літаратурнага мастацтва ў перакладзе на беларускую мову, можна на сайце Беларускай Прасторы.

 

Аўтар: Ганна Лутава

Фота: інстытут імя Гётэ ў Менску і Вікторыя Пятрова

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда

Іна Кулей — лагапед, якая працуе з беларускамоўнымі дзецьмі. Нядаўна яна адкрыла свой лагапедычны кабінет у Варшаве....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Нядаўняе адкрыццё трэцяй вежы Крэўскага замка прымусіла паразважаць: колькі таямніц яшчэ хавае наша зямля? Раскрыць іх дапаможа...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Культура Літаратура

«Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023

Беларусам Батумі сёлета пашчасціла першымі прымаць у сябе фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova. Якая будучыня чакае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі
    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Культура Літаратура
    «Будуць беларусы — будзе беларуская кніга». У Батумі стартаваў фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova-2023
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Афіша

  • 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 01.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 01.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 01.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10PRADMOVA ў Батумі
  • 01.10Музыка беларускіх кампазітараў і космас: імпрэза ў мінскім планетарыі
  • 01.10Прэзентацыя кнігі «Алесь Бяляцкі» ў Нью-Ёрку

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип