• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • Афіша
29.12.2016 | Літаратура

Топ-5 самых прадаваных кніг за 2016 год ад выдавецтва “Кнігазбор”

Лічаныя дні засталіся да надыходу новага 2017 года, а гэта, як вядома, гэта самы час падвесці вынікі года, што мінае. Вось і выдавецтва “Кнігазбор” вырашыла зрабіць рэйтынг найбольш прадаваных кніг у  2016 год (рэйтынг быў складзены без уліку дзіцячай літаратуры, якой будзе прысвечаны асобны тэкст).

Віктар Марціновіч, “Возера радасці”

Пяты па ліку раман Віктара Марціновіча – безумоўны лідар продажаў у гэтым годзе. Кніга атрымала шырокі розгалас па ўсёй краіне, а паводле ўласнага прызнання аўтара – гэта “самы шчыры і самы дарослы раман з напісаных дагэтуль”.

Як паведамляе анатацыя, гэты раман — летапіс цэлага пакалення, што згубілася ў складцы паміж ліквідацыяй ВЛКСМ і яго ўрачыстым адраджэннем. Кніга пра непазбежнасць сталення, а таксама пра тое, якія нечалавечыя намаганні трэба прыкласці, каб застацца чалавекам.

Кніга прэзентавалася ў рэгіёнах, пра яе пісалі і гаварылі, а сама яна вытрымала два выданні. Улічваючы, што ўсё гэта адбылося цягам нават не году, а паўгоду, гэта сапраўдны поспех у беларускіх рэаліях.

reindeer-divider

Уладзімір Някляеў, “Толькі Вершы”

Новая кніга Уладзіміра Някляева пабачыла свет напярэдадні 70-гадовага юбілею паэта і змяшчае ягоныя новыя творы.

Зборнік “Толькі вершы”  складаецца з двух раздзелаў: больш лірычнага “Падманы празрыстай вады” і болей эпічнага “Турэмная бібліятэка”.

Разам з ёй быў выдадзены крытыка-біяграфічны нарыс “Вандроўнік” Ціхана Чарнякевіча, прысвечаны творчасці паэта. Гэта таксама цікавая і вартая прачытання кніга, у Беларусі пабоднай літаратуры выходзіць вельмі мала.

reindeer-divider

“Кантакты”

Гэтая кніга пабачыла свет з нагоды 90–годдзя патрыярха беларускай эміграцыі Янкі Запрудніка. Кніга, укладальнікамі якой сталі вядомыя даследчыкі эміграцыі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, заснаваная на лістах, што пісалі беларусы з Радзімы  Янку Запрудніку.

Як адзначае Наталля Гардзіенка, “кнігу “Кантакты” ў нечым можна лічыць працягам выдадзенай у мінулым годзе кнігі Янкі Запрудніка “Па гарачых сьлядах мінуўшчыны. Лісты 1952-1959 гг.” Цяпер жа –  той самы архіў, але іншы ракурс. Укладальнікі  праілюстравалі  тое, як і дзеля чаго наладжваліся сувязі беларусаў з Беларусі з суродзічамі-эмігрантамі. У кнізе ёсць лісты і з яшчэ савецкіх часоў з газеты “Голас Радзімы”, і з 1980-х, калі да Янкі Запрудніка сталі больш актыўна звяртацца шараговыя беларусы, і з 1990-х, калі інтэнсіўнасць паступлення лістоў з Бацькаўшчыны ды разнастайнасць адрасантаў істотна павялічылася”.

Урачыстая прэзентацыя кнігі адбылася ўлетку гэтага года падчас сустрэчы са знакамітым дзеячам у Мінску.

reindeer-divider

Міхаіл Валодзін, “Наш стары добры Вавілон”

Беларуска-нямецкае выданне кнігі Міхаіла Валодзіна “Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках” было прадстаўлена шырокай грамадзе ў самым пачатку гэтага году.

“Мінск – адзін з самых нудных гарадоў у свеце”. Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне.

І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск – гэта сусвет! Не дарма ж аўтар “Мінскіх гісторыек” сцвярджае, што ўсе людзі – мінчане!

Дарэчы, ужо зараз кожны ахвочы можа пазнаёміцца з некалькімі “Мінскімі гісторыйкамі” Міхаіла Валодзіна на нашым сайце!

reindeer-divider

 

Марыя Роўда, “Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”

У сакавіку адбылася прэзентацыя грунтоўнай дэбютнай кнігі Марыі Роўды “Клінічны выпадак, альбо Дарэмныя ўцёкі”, вядомай па сваіх тэкстах яшчэ з 90-х гадоў.

Героі твораў — гэта моладзь дзевяностых, якая шукае сябе, сапраўднае каханне і свае карані на разломе часу, калі здаецца, што паўстае цалкам новая краіна. З самаіроніяй, сумам і любоўю аўтарка распавядае пра сваё пакаленне і пра будучыню, якую маладзёны чакалі, але не атрымалі, і якую асэнсоўвалі ўжо ў новую эпоху.

Усе пералічаныя кнігі можна яшчэ знайсці ў крамах і зрабіць адметны  навагодні падарунак! Спяшайцеся!

Сустракаем Новы год з беларускай кнігай!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі

Па папярэдняй інфармацыі, іх ужо паспелі асудзіць за непадпарадкаванне. Вынік — штраф, эквівалентны эквивалентны...

valiancina_shauchenka
Грамадскі сектар

Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі

У чэрвені пройдуць судовыя працэсы па крымінальных справах супраць шасці супрацоўнікаў медыя, піша прэс-служба Беларускай...

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя

Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі

Выхаванне дзяцей — не самая простая задача. Капрызы, істэрыкі — гэта толькі частка праблем, з якімі сутыкаюцца...

valiancina_shauchenka
Грамадства Краіна

Затрыманы журналіст Алесь Любянчук

Яго затрымалі дома ў вёсцы Крывічы, на Іўеўшчыне. Верагодна, адбыўся ператрус. Любянчук пэўны час ужо не займаўся...

Апошнія навіны

    Краіна
    Бацькі Маргарыты Ляўчук на волі
    Грамадскі сектар
    Да 15 гадоў. У чэрвені пройдуць ПЯЦЬ крымінальных працэсаў над журналістамі
    Грамадства Адукацыя
    Як самі бацькі псуюць сваіх дзяцей? 5 галоўных памылак дарослых. Не рабіце так ніколі
    Грамадства Краіна
    Затрыманы журналіст Алесь Любянчук
    Музыка Грамадства
    Затрымалі бацькоў опернай спявачкі Маргарыты Ляўчук, у былым доме Андрэя Павука – ператрус
    Вандруем разам
    У Полацк — на выхадныя: што паглядзець у самым старажытным беларускім горадзе
    Адукацыя Краіна
    У Мінадукацыі распавялі, што можа замяніць ЦТ
    Літаратура
    Цяпер першыя кніжкі пра Гары Потэра можна бясплатна і легальна прачытаць па-украінску
    Культура Грамадства
    Кроў іншых. Пра вайну разам з Сымонай дэ Бавуар
    Грамадства
    Паўліна Скурко: Мы як сям’я і як народ павінны ператварыць гэтыя пакуты ў нешта вельмі каштоўнае, інакш нельга
    Культура Мастацтва
    «Хочацца папрасіць балерын максімальна падтрымліваць форму»: мастак Аляксандр Бельскі аб цэнзуры «Арт-Менска», забароне кніг Оруэла і Бахарэвіча і «дзюрах і плынях» сістэмы
    Грамадства
    Рэдактарку «Новага Часу» Аксану Колб будуць судзіць 7 чэрвеня
    Грамадства
    Да тэлеграм-каналаў выдавецтва «Янушкевіч» і праекту «Белліт» атрымалі доступ прапагандысты
    Грамадства
    Прызначана дата суда над сацыёлагам Таццянай Вадалажскай
    Грамадства
    Як «выжыць» ва ўмовах міжнароднага хейтынгу. Парады псіхолага

Афіша

  • 27.05 — 26.05

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Анлайн-сустрэча з Аленай Маркавай: «Дзве хвалі беларусізацыі: мова, дзяржава і ідэнтычнасць»

  • 27.05 — 29.05Замкі і сядзібы Беларусі ў акварэлях Марыі Сыракваш у Мінску
  • 27.05 — 15.06Выстава графікі Валерыя Славука ў Мінску
  • 27.05 — 30.05Віртуальная выстава «КАНДРАТ КРАПІВА: да 100-годдзя пачатку творчай дзейнасці»
  • 27.05 — 12.06Выстава Ядвігі Раздзялоўскай у Мінску
  • 27.05 — 29.05Персанальная выстава Дзяніса Барсукова «Ён, Яна, Яны» ў Мінску
  • 27.05 — 28.05Анлайн-фестываль беларускіх фільмаў «Невядомы ўсход»
  • 27.05 — 29.05Выстава «Жывая вада» ў Гомелі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Мінінфарм Беларусі скардзіцца, што тэлеканал АНТ амаль ніхто не глядзіць
    • Артыстка Кацярына Ваданосава распавяла, што ў яе выявілі рак
    • «Нам варта быць самадастатковымі і шукаць сябе ў сабе». Вера Дзядок пра Нацыянальны мастацкі музей, постакаланіязм і маніпуляванне ідэнтычнасцю
    • Галіна Казіміроўская: «Менавіта тут і цяпер мы адказваем за тое, як будзе існаваць ці не існаваць беларуская культура ў будучыні»
    • У лепшы свет сышоў сузаснавальнік групы «Веласіпедысты», музыкант Дзяніс Кукоўскі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM