1 красавіка ў сярэдняй школе №3 г. Бярозы ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшла творчая сустрэча з паэткай Валянцінай Восіпавай. Была ўзнята тэма любові да роднага краю, да роднай мовы. Асобную ўвагу на паэтычнай сустрэчы ўдзялілі вялікай страце, якую панесла літаратурная Беларусь у сувязі з адыходам у іншы свет апошняга Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча, аб яго месцы ў нацыянальнай літаратуры. Валянціна Восіпава разам з баранавічскай паэткай Галінай Ліс падзяліліся сваімі ўласнымі ўражаннямі ад размоў з вялікім Паэтам, сваімі адносінамі да яго чароўнай творчасці. Вучні 5-10 класаў з цікавасцю ўспрыймалі вершы, якія гучалі ў актавай зале пад час сустрэчы. Актыўна ўдзельнічалі вучні ў інтэлектуальнай віктарыне і ў конкурсе на найлепшае пытанне. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” закладкі, паштоўкі, торбачку і часопісы.