Народныя амбасады распрацавалі інструмент для транслітарацыі беларускіх імёнаў на замежныя мовы

27.07.2021 Замежжа

Сярод моваў, на якія можна транслітараваць беларускія імёны, стваральнікі пералічваюць англійскую, іспанскую, італьянскую, нямецкую, партугальскую, польскую і французскую.


Сярод карыснага ёсць прыемная фіча — яна дазваляе перакласці тэкст з кірыліцы ў лацінку.

2021-07-27_14-48-27.png

Інструмент распрацаваны ў першую чаргу для дапамогі журналістам, дыпламатам і акадэмічнай супольнасці ў транслітарацыі беларускіх імёнаў і мае на мэце папулярызацыю выкарыстання транслітарацыі беларускіх імёнаў менавіта з беларускай мовы ў журналісцкіх, навуковых і публіцыстычных тэкстах.

Паспрабаваць можна тут.