Нацыя, нацыяналізм, нацызм… Як не пераблытаць? Распавядаем у новым выпуску гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»

Выйшаў 16-ы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня» ад кампаніі «Будзьма беларусамі», прысвечанага самым цікавым старонкам супольнай гісторыі Беларусі і Украіны. Таямнічы свет войнаў і інтрыг, кахання і барацьбы за ўладу, смерці і нараджэння дзяржаў адкрывае гледачам тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосавай.


Ці мае беларускі і ўкраінскі нацыяналізм нешта агульнае з нацызмам? Дзе тут пра любоў, а дзе – пра нянавісць? Як не пераблытаць? Чаму для Масквы нават сёння любы “нерасійскі” нацыяналізм непрымальны? Урэшце, нацыяналізм у ХХІ стагоддзі – гэта пра гісторыю і вышыванку ці…?

«Трызуб і Пагоня» — гэта расповед пра 1000 год супольнай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. Войны, інтрыгі, барацьба за ўладу, грошы, каханне, смерць і нараджэнне дзяржаў. Тое, што аб’ядноўвае. Тое, пра што варта ведаць.

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.

Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.

Чытайце па тэме:

Васіль Быкаў: «Я лічу нацыяналізм выратавальнай ідэалогіяй»

Палітолаг Андрэй Казакевіч: Калі правільна выкарыстоўваць тэрміны, то ні сучасную Расію, ні якую Еўрапейскую краіну мы ні нацысцкімі, ні фашысцкімі назваць не зможам