• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
07.12.2022 |

Цемра супраць святла: што пераможа ў вайне?

Як змянілася рыторыка расійскіх прапагандыстаў з моманту пачатку вайны ва Украіне? Як камандная сістэма РФ прадукуе і распаўсюджвае «цемру» ў розумах грамадства і чаму гэта ўрэшце выкліча надыход фатальнага для ўсёй сістэмы крызісу? Разважае Аляксей Гайдукевіч.


З моманту першых маштабных ракетных удараў РФ у верасні па энергетычнай інфраструктуры Украіны параўнанне вайны з супрацьстаяннем цемры са святлом, займела больш канкрэтнае, літаральнае значэнне.

Пакуль афіцыйныя ўлады і шматлікія эксперты з Украіны працягваюць сцвярджаць, што тэрор не зломіць украінцаў. Прапагандысты і значная частка грамадства ў РФ непрыхавана цешацца з фактаў маштабных адключэнняў святла, вады, ацяплення і сувязі ва Украіне.

Фактычна зараз у першы раз з часоў Другой сусветнай вайны дзясяткі мільёнаў жыхароў еўрапейскай краіны маюць усе перспектывы зімаваць з усведамленнем пастаяннай пагрозы адключэння жыццёва неабходных у гарадах выгодаў.

Міжнародныя структуры зноў абмяжоўваюцца рыторыкай занепакоенасці. А татальная вайна абвешчаная РФ украінскаму народу за некалькі хваляў эскалацыі фактычна перайшла да фазы імкнення да фізічнага вынішчэння цэлай нацыі на еўрапейскім кантыненце.

Пра гэта не саромеючыся заяўляюць ужо не толькі ўкраінскія ці заходнія палітыкі, але і ўласна прадстаўнікі краіны-агрэсара.

Прынамсі заўважна, што з іхных вуснаў гучыць не проста пагрозлівая рыторыка. Бачна, што ў пэўнай ступені рознага кшталту прапагандысты і іхнія працадаўцы атрымліваюць асалоду і непрыхаваны гонар, кажучы аб неабходнасці «канчатковага вырашэння ўкраінскага пытання».

Такія рэаліі любой татальнай вайны. Калі маральныя абмежаванні разбураюцца, можна ўбачыць сапраўдны твар тых, хто імкнецца ўвесь свет накрыць цемраю, якая даўно атабарылася ў іхніх душах і сэрцах.

601e8089-25bc-464a-a7a1-2c76b83b1d5d.jpg
Фота: dynaimage.cdn.cnn.com

Чытайце яшчэ: Татальная вайна пачынаецца ў свядомасці

Аўтары шматлікіх «эфіраў нянавісці», спічрайтары і ўласна «гаспадары гэтага крывавага банкета» наўрад ці ўжо намагаюцца кіравацца хаця б нейкімі стратэгічнымі шаблонамі. На лютаўска-сакавіцкім этапе агрэсіі ў дзеяннях войскаў РФ можна было разгледзіць хаця б нейкія тактычныя задумкі (няхай і крывавыя, бесчалавечныя). Цяпер з кожным маштабным ракетным ударам па цывільнай інфраструктуры становіцца ўсё больш складана ўявіць, якое бачанне далейшых падзеяў паклалі дарадцы на стол крамлёўскіх гаспадароў.

Цалкам верагодна, што вайна працягваецца зусім не па першапачатковых сцэнарах, народжаных у кабінетах, перапоўненых прагай помсты і марамі аб троне ўладароў свету. І ў гэтай сітуацыі ўся стратэгія каманднай сістэмы РФ здзьмулася да ўзроўняў аператыўных рэакцый на дзеянні праціўнікаў.

Нават прапаганда пачала вагацца. Мастадонты прамыўкі мазгоў без метадычак разгубіліся, шукаючы сцэнары перадач і тэмы прамоваў, якія б задавальнялі працадаўцаў і большасць насельніцтва РФ, якое страціла любыя маральныя межы.

Такая «роспач» не ёсць нечым новым. Тым больш для такіх слабаідэалагаваных і дэпалітызаваных грамадстваў, як РФ ці Беларусь, дзе «эліты» ёсць выключна прадуктам перапрацоўкі інтэлектуальнай спадчыны СССР. Тлуста аздобленым рэсэнтыментам і пачуццём нічым не падмацаванай уласнай значнасці.

Гэты пякельны сімбіёз і нарадзіў цемру.

Для якой святло навокал з’яўляецца раздражняльнікам. Таму і імкнецца яна распаўсюдзіць свой непраглядны холад на навакольныя абшары.

Цемра забівае ўласную крыніцу

Камандныя апараты ў РФ і Беларусі ў дастатковай ступені не пралічылі вельмі істотную ўласцівасць «цемры». Фактычнай, якая накрывае суседнія краіны пасля ракетных удараў, і ментальнай, што атручвае душы і розумы дзякуючы прапагандзе і семантычным спецаперацыям.

З часам гэтая цемра настолькі ахоплівае ўсю сістэму, якая з’яўляецца яе крыніцай, што раз’ядае яе.

Такім чынам, што структуры, якія трымаюць пад кантролем многія краіны былога СССР, нават не заўважылі таго, як пайшлі па шляху адмоўнага адбору. У атмасферы адсутнасці супрацьвагаў і альтэрнатываў для балансавання іх інтэлектуальны патэнцыял даўно страціў якую-кольвек дынаміку развіцця.

Нават рыторыка пра «замаганне з захадам» не замінала сатрапіям азіяцкага кшталту былога СССР трапіць у залежнасць ад заходніх навуковых распрацовак. Не толькі інжынерных, тэхналагічных, арганізацыйных.

Нават інтэлектуальныя канцэпты нараджэння сэнсаў, карцінаў будучыні, якія прад’яўляюць рэшткі інтэлектуалаў, што засталіся ў РФ, маюць заходнія карані.

625ad6ba6e3336001926fc3e.jpg
Фота i.insider.com

Нягледзячы на ўсе хібы заходніх стандартаў дэмакратыі і кульгавыя структуры канкурэнцыі і балансаў сілаў, выяўляецца, што менавіта на захадзе праектная праца па стратэгічных пытаннях пакуль пераўзыходзіць іншыя падобныя цэнтры на планеце (у першую чаргу КНР, тым больш у РФ).

Для перамогі ў вайне, якую распачала РФ, неабходныя сутнасныя падмуркі, цалкам аўтаномныя ад знешніх уплываў. Інакш такія сістэмы прырэчаныя да паразы. Нават у выпадку ініцыятывы ў сілавым супрацьстаянні скарыстацца перавагай камандныя апараты такога кшталту не ў стане. Бо знаходзяцца пад знешняй інтэлектуальнай залежнасцю. У другую чаргу ў тэхналагічнай.

Калі ўвесь час узірацца ў цемру...

«Эліты» РФ не здолелі прад’явіць свету і нават свайму грамадству патэнцыйна перспектыўных сэнсаў, якія б маглі спрычыніцца да трасфармацыі сістэмы на планеце ў кірунку больш этычнай і справядлівай. Адзіны аргумент — сіла. Прымяненне якой за некалькі месяцаў вайны перанакіравалася ў першую чаргу на вынішчэнне інфраструктуры Украіны і фізічную пагрозу існаванню ўкраінскага народа.

Для рэалізацыі такога сцэнара каманднай сістэме РФ у першую чаргу было неабходна прадукаваць і распаўсюджваць «цемру» ў розумах грамадства, накідаць яе на супольную падсвядомасць. Каб мець падтрымку масаў.

У гэтым кірунку крамлёўская група правяла найбольш дасканалую падрыхтоўку, спалучаючы ўмацаванне дысцыплінарнага кантролю і прапагандысцкі шквал у медыя.

Чытайце яшчэ: Дысцыплінарнае грамадства супраць Рэспублікі

Аднымі з яскравых сведчанняў паглынання цемрай вялікай долі грамадства РФ — ёсць відавочнае спрашчэнне сацыяльных працэсаў (фактычны дэмантаж федэратыўнага ладу) за кошт дэнацыяналізацыі нацыянальных суб’ектаў, дэградацыі адукацыі і самасвядомасці шматлікіх народаў.

У большасці рэгіёнаў уніфікацыя трывала працяглы час і мела даволі жорсткі характар.

Такім чынам, замест складанага суіснавання безлічы нацыянальных моваў і культураў у масавай свядомасці была сфарміравана безальтэрнатыўнасць татальнага панавання адзінай «вялікай і магутнай мовы». Такі спрошчаны сацыяльны канструкт лёгка выкарыстоўваць для здзяйснення самых бесчалавечных эксперыментаў — войнаў, генацыду.

fwgqq27g3fx3eu6bykdidm331yssr6d4.jpg
Фота: gazeta-n1.ru

У выніку сённяшняя фактычная фізічная ўтылізацыя на вайне ва Украіне вялікай колькасці рэштак мужчынскага насельніцтва РФ праходзіць не тое што без пратэстаў хаця б рэгіянальных элітаў, але і без рэальнага ўсведамлення гэтых працэсаў.

Ва ўмовах дамінавання аўтарытарызму, абапіраючыся выключна на абывацельскія канцэпты, падмацаваныя цёмнымі энергіямі рэсентыменту, камандны апарат РФ нараджае пасылы і дзеянні, якія ў большасці свету выклікаюць пагарду і агіду. Жаданне як мага хутчэй адасобіцца ад гэтай цёмнай субстанцыі.

...Цемра вернецца

Ужо зараз зразумела, што жаданне крамлёўскіх гаспадароў пагрузіць у цемру Украіну можа выклікаць крызіс сістэмы РФ з перспектывай разбурэння дзяржавы і распаду краіны.

Адбываюцца гэтыя працэсы на фоне ўцёкаў рэштак інтэлектуалаў і дэфіцыту інтэлекту як такога ў шэрагах кіраўнічага апарату.

Таму нават у выпадку больш-менш спрыяльнага выніку сілавога супрацьстаяння ў вайне з Украінай, цалкам верагодна, што РФ здолее толькі адсунуць на некаторы непрацяглы час надыход фатальнага для сябе крызісу.

Бо лад, пабудаваны ў краіне, не дазваляе вырабляць у дастатковай крытычнай колькасці інтэлектуальназалежны прадукт — мець сучасныя інжынерныя рашэнні для вытворчасці тэхнікі, распрацоўкі ў адміністратыўна-кіраўнічай, сутнасна-стратэгічнай сферах.

Гэтыя ўзроўні немагчымыя ва ўмовах дамінацыі над інтэлектуаламі разбуральных мадэляў, уласцівых сённяшняму апарату.

Цалкам верагодна, што камандная сістэма ў РФ будзе разбурацца да таго моманту, пакуль гэтыя дэструктыўныя тэндэнцыі не будуць вынішчаныя канчаткова.

Такі характар мае накіраванне сацыяльнай энергіі (разбуральнай альбо станоўчай, залежыць ад кантэксту) у цывілізацыйных аспектах існавання буйных канструктаў чалавечых масаў, дзе дзяржава выконвае ўсяго толькі ролю інструмента для інтэлекту. Цывілізацыі стварае менавіта інтэлект.

Нават сілавыя метады павінны заўжды абапірацца на інтэлект. Калі падмуркам дзяржавы выступае толькі цемра, колькі яе не распаўсюджвай на навакольныя народы і краіны — такая сістэма заўжды прырэчаная на паразу. Бо цемра паглынае кожны аспект існавання, расчышчаючы прастору для інтэлекту

Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

«Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка

Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны,...

valiancina_shauchenka
Мастацтва Беларусы свету

Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане

Беларускі-брытанскі тэатральны рэжысёр і акцёр Уладзімір Шчэрбань, вядомы апошнім часам як стваральнік сотняў па-майстэрску...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура Асоба

Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»

Сёння, 4 лютага, спаўняецца 85 гадоў з дня смерці паэта, пісьменніка і перакладчыка Алеся Гурло. У дзень памяці...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

Апошнія навіны

    Грамадства Беларусы свету
    «Свае людзі» у Вільні. Фалькларыстка Святлана Чакушка
    Мастацтва Беларусы свету
    Беларуска-брытанскі рэжысёр і стваральнік арт-рэплік Уладзімір Шчэрбань плануе пераўвасобіць творы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане
    Грамадства Літаратура Асоба
    Алесь Гурло. «На рубе двух міроў»
    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 04.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 04.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 04.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 04.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 04.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 04.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 04.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • 10-12 лютага ў Вільні пройдзе паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип