З ліста Аляксандра Зімніцкага: “На першым фота – драўляны млын у Гальшанах (канец ХІХ ст.) Здаецца, які ж гэта турыстычны помнік. Але ён застаўся некранутым з сярэдзіны 60-х ХХ ст. Менавіта такія помнікі кажуць нам пра міфалагічную гісторыю і культуру беларусаў (млынары, вадзянікі, што сяліліся каля млына). Менавіта такі прыклад драўлянай гаспадарчай архітэктуры будзе цікавы.
На другім фота – Каложская царква. Кожны край спрабуе паказаць як мага старэйшыя аб’екты. Для Беларусі Каложская царква – адзін з самых старых забыткаў. Ды і не проста, а з характэрнымі цікавымі асаблівасцямі.
На трэцім фота – замак у Наваградку. Замкавая культура ў нас прадстаўлена слаба. Амаль што паўсюль альбо руіны, альбо тое, што здолела зберагчы савецкае міністэрства культуры. Наваградаскі замак для мяне – на трэцім месцы, куды можна было б завесці замежніка…”