12 траўня паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк працягнулі творчы рэй па Пухавіцкім краі, дзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” зладзілі дзве творчыя сустрэчы: у Голацкай і Дукорскай СШ. Пасля сустрэч сталічныя госці наведалі турыстычны комплекс “Дукорскі маёнтак” — колішняе сямейнае гняздо славутых беларускіх родаў: Сапегаў, Завішаў, Агінскіх…