У сеціве апублікавалі тызер фільма MINSK — першай мастацкай карціны пра падзеі ў Беларусі ў жніўні 2020 года

07.07.2021 Кіно

У цэнтры фільма — Паша і Юля, маладая шлюбная пара. Уначы яны выходзяць з дому і трапляюць ў гушчу пратэстаў, а звычайная прагулка аказваецца сапраўдным пеклам.


Стужка знятая адным кадрам без мантажных злепванняў.

Рэжысёрам фільма выступіў расеец Барыс Гуц, а прадзюсарам праекта стаў палітолаг Віталь Шкляр, якога яшчэ да выбараў затрымлівалі па «справе Ціханоўскі».