Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што сёння спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя ў 4-х чалавек выявілі новы варыянт каронавіруса – «амікрон». Гэта першыя пацверджаныя выпадкі заражэння новым варыянтам у Рэспубліцы Беларусь. Ва ўсіх пацыентаў хвароба праходзіць у лёгкай форме.
За суткі ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя – 1 тысяча 493 пацыента з COVID-19, выпісаныя – 1 тысяча 699 пацыентаў.
Згодна Мінздароўя, усяго, з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя – 696 тысяч 220 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 688 тысяч 890 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5 тысяч 543 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 27 тысяч 593 тэстаў на COVID-19. Усяго ў краіне праведзена 10 мільёнаў 999 тысяч 160 тэстаў.
Пачытайце наш артыкул пра небяспеку «амікрона».