У беларускіх школьнікаў стане больш урокаў беларускай і рускай моў

19.07.2022

Такім чынам у Міністэрстве адукацыі хочуць павысіць значнасць дзяржаўных моў побач з замежнымі, паведаміў БЕЛТА міністр адукацыі Андрэй Іванец.



rich-countries-too-many-children-fall-behind-education-Unicef_Helsinki41.jpg
Фота: UNICEF/2018/Hämäläinen

«Павінны быць расстаўлены прыярытэты. У нас дзве дзяржаўныя мовы. Да сённяшняга моманту ў тры разы менш гадзін было вылучана на дзяржаўныя мовы — адна на рускую, адна на беларускую, — у параўнанні з замежнай. А мы рыхтуем культурных, выхаваных спецыялістаў для нашай краіны, для эканомікі Беларусі. Відавочна, што быў пэўны перагіб у гэтым пытанні».

Пры гэтым, па словах Андрэя Іванца, нават пры павялічанай нагрузцы на рускую і беларускую мовы ў новым навучальным годзе ўрокаў замежнай усё роўна будзе больш. Таксама, як звычайна, плануюцца факультатывы і дадатковыя заняткі.