• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.03.2023 | Музыка

У Беласток з першым сольным канцэртам завітаў бард Віктар Шалкевіч

Поўны зал сабраў бард Віктар Шалкевіч у Падляскім Інстытуце культуры на свой першы сольны канцэрт у Беластоку з гучнай назвай «Кульмінацыя». Прыцягальная манера зносінаў з публікай, добры гумар і трапныя тэксты песень — непераўзыдзены стыль спевака, якога ўжо называюць «голасам Гродна», а сябе ён лічыць «сынам беластоцкай зямлі». Перад эстрадным выступленнем з Віктарам Шалкевічам пагутарыў беластоцкі карэспандэнт «Радыё Ўнэт» Уладзімір Лапцэвіч.


shalkevich.png

— Чаму толькі цяпер вы ў Беластоку з сольным канцэртам?

— Гэта сапраўды першы сольнік. Выступаў я ў Беластоку многа раз, але на такіх пляцоўках... Ну ці можна назваць кавярню пляцоўкай, напрыклад? Канешне, гэта не пляцоўка. Выступаў некалькі разоў у складаных канцэртах такіх, пару песень спяваў. Але такога сапраўды сольніка не было. І калі ў мінулым годзе была магчымасць рабіць адразу тры канцэрты ў Польшчы, то чамусьці зрабілі мы канцэрты ва Вроцлаве, у Кравкаве і ў Варшаве. А ў Беластоку яны чакалі, чакалі, так і не дачакаліся.

Мне падаецца Беласток акупавалі «ўсходнікі» гэтыя ўсе, бежанцы нашы. Яны тут усё даюць: то пра піва размаўляюць, то пра гісторыю, то пра нешта яшчэ. Ёсць жа такая прымаўка, што задужа, то не здрова.

shalkevich1.png

— Гэты канцэрт носіць назву «Кульмінацыя». Кульмінацыя — гэта нейкая найвышэйшая кропка, нейкі максімум, пасля чаго ідзе нейкае затуханне, запавольванне. Чаму «Кульмінацыя» і ці ваша далейшая творчая актыўнасць будзе затухаць?

— Вы ў мяне з языка знялі. Я вам адкрыю тайну. З чаго пачынаецца канцэрт? З таго, што я распавядаю, як я ўсё жыццё валачыўся па розных краінах, кантынентах. Ад Чыкага да Табольска. У Табольску не быў, у Іркуцку быў. Таронта, Аттава, Дамінікана, Нью-Йорк, Бостан, Лімож, Германія, Чэхія. Нават дабег да Стакгольма і Таліна. А ў Беластоку я ні разу не быў з сольнікам такім нармальным. Ну а практычна я маю права прэтэндаваць на годнасць сыны беластоцкай зямлі. Усё жыццё маё Поразава належыла да Валкавыскага павету. А слаўны Валкавыскі павет уваходзіў у склад Беластоцкага ваяводства. І практычна ў нашым Поразаве не зналі іншага горада, як толькі Беласток. Гродна ўвогуле на мапе не было, гэта было дзесьці так далёка...

Поўную размову з Віктарам Шалкевічам слухайце ў плэеры ніжэй.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 11.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 11.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 11.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 11.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 11.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне
  • 11.06 — 15.06Выстава «Я хачу дадому» ў Вільні

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип