Ці можна жыць без люстэрка? Хтосьці адкажа, што так. Бо быў жа час, калі яго не было зусім. Аднак інструмент гэты даволі карысны.
І не столькі для таго, каб любавацца сабой або лаяць матухну-прыроду. Проста, шчыра ацаніўшы сябе з усіх бакоў, ёсць магчымасць змяніцца ў лепшы бок. Спектакль «білінгвы», які праходзіць на тэрыторыі творчага цэнтра «Дом», можна параўнаць з пакоем, цалкам пакрытым гладкай люстраной паверхняй. Ніякай крывізны, нічога выдуманага. Проста, з усёй шчырасцю і бязлітаснасцю ён паказвае стаўленне нас з вамі да роднай беларускай мовы.
Білінгвізм – двухмоўе. Але мова – толькі адна з апорных кропак, на якіх трымаецца нацыянальнае самавызначэнне народа. Сюды ж магчыма дадаць веданне сваёй культуры і гісторыі. Усе гэтыя кампаненты, складзеныя разам, даюць чалавеку падмурак, дзякуючы якому ён можа вылучыць сябе сярод іншых народнасцяў.
Аднак для большасці з нас паняцце білінгвізму даволі ўмоўнае і не зусім справядлівае. Так, беларуская мова вывучаецца ў школе, але як толькі адзвінеў апошні званок, усе веды кансервуюцца і засыхаюць, не знайшоўшы выхаду ў штодзённасці. А шкада. І не толькі з культурнага пункту гледжання. Бо сапраўдны билингвист – чалавек з больш гнуткім мысленнем і падвышанай здольнасцю да канцэнтрацыі. Такім людзям прасцей даецца рашэнне складаных задач, а ў сталым узросце яны радзей адчуваюць праблемы з памяццю. Так што быць білінгвістам не толькі ганарова, але і карысна. І станавіцца ім трэба чым раней, тым лепш. Бо ў дарослым узросце такому чалавеку будзе куды прасцей вывучыць яшчэ і трэцюю, а то і чацьвертую мову.
Ёсць і іншы, больш важкі бок. Билингвизм – падстава для гонару. Бо, улічваючы сучасныя тэндэнцыі, праз 10 гадоў становішча нашай роднай мовы можа стаць зусім сумным, а маладое пакаленне абвінаваціць у гэтым менавіта нас. Вось і выходзіць, што беларуская мова – як камень, падняць які нялёгка, затое несці важна і ганарова.
Спектакль «Білінгвы» прайшоў ужо двойчы, і ў абодвух выпадках свабодных месцаў не назіралася. Гэта даказвае, што тэма не проста актуальная, а жыва пульсуе ў душы амаль у кожнага з нас.
Кацярына Гараева, vb.by