Чарговыя паэтычныя чытанні з такой назвай адбыліся 18 верасня ў Белаазёрскай гарадской бібліятэцы, якая носіць імя паэткі.
Гасцям былі рэпрэзентаваны дзве новыя кнігі Ніны Мацяш, якія нядаўна пабачылі свет. Адна з іх выйшла ў серыі «Беларускі кнігазбор» і ўключае паэзію і пераклады, публіцыстыку і інтэрв’ю знакамітай зямлячкі, а таксама лісты і віншаванні.
На свяце паэзіі госці пабачылі яшчэ адну творчую працу. Навучэнцы Мінскага ліцэя № 2 вылучылі ў асобную кнігу найбольш важныя, на іх думку, творы аўтара, у тым ліку вершы з яе пранізанай светлым сумам кнігі «Бабіна лета ў Белаазёрску».
Фота: wikipedia.org