1 мая адбылося ўжо традыцыйнае Шоў Беларушчыны ў парку г. Дзяржынска, якое прымеркавана да свята працы. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што яно праходзіла на вольным паветры і праводзілася для разнастайнай катэгорыі ўдзельнікаў ад моладзі да пенсіянераў.
Актыўныя ўдзельнікі праграмы атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.