У фэнтэзі-сядзібе пад Навагрудкам будуць ладзіць групавыя экскурсіі. Калі туды можна трапіць?

25.07.2022

Адно з самых знакамітых і незвычайных месцаў гродзенскай зямлі — фэнтэзі-сядзіба «Літоўка» — будзе ладзіць арганізаваныя групавыя экскурсіі па папярэднім запісе, піша «Вечерний Гродно».


litovka23.jpg

Сёння «Літоўка» — папулярны турыстычны аб’ект, які не траціць сваёй вядомасці ўжо некалькіх гадоў. Больш за тое, з часам містычная сядзіба толькі абрастае мясцовымі легендамі. З’яўляюцца там і новыя незвычайныя экспанаты.

Цяпер трапіць у фэнтэзі-сядзібу можна ў складзе арганізаванай групы.

Арганізатары прапаноўваюць запісацца на спецыяльную экскурсію ў любы дзень тыдня. Для гэтага трэба звязацца з кіраўнікамі «Літоўкі», напісаўшы ім у дырэкт у Instagram — @litovka.by — і прапанаваць дату і час.

Акрамя таго, экскурсіі для ўсіх ахвотных будуць ладзіцца ў незвычайнай сядзібе пад Навагрудкам кожную суботу і нядзелю на працягу ўсяго лета. Патрапіць туды можна ў 13.00, 15.00 і 17.00.

Працягласць падарожжа і знаёмства з усімі незвычайнымі экспанатамі «Літоўкі» зойме каля гадзіны. Каб паслухаць экскурсавода, трэба будзе пачакаць фармавання групы ля ўвахода за 10 хвілін да пачатку «сеанса».

Каштаваць экскурсія будзе 5 рублёў для аднаго чалавека. Мінімальная група — 15 чалавек. Для такіх свабодных экскурсій папярэдні запіс не патрэбны.

Чытайце яшчэ:

ТОП-7 непапсовых помнікаў Наваградчыны: гайд ад «Будзьма!» 

8 архітэктурных цудаў Наваградка: гайд ад «Будзьма!»