Пра адкрыццё цэнтра беларускай дэмакратычнай супольнасці ў Фларэнцыі паведаміла Народная амбасада Беларусі ў Італіі.
Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно падпісвае дамову аб стварэнні цэнтра. Фота: t.me/belarusinitalia
Адкрыццё цэнтра стала магчымым праз падтрымку офіса Святланы Ціханоўскай, а таксама праз супрацу Народнай амбасады Беларусі ў Італіі і асацыяцыі «Talaka».
• прастора для культурніцкіх ініцыятыў і мастацкіх падзей;
• пляцоўка для сустрэч, абмеркаванняў і ўзаемадапамогі;
• пункт збору і падтрымкі для беларусаў у Таскане і па ўсёй Італіі;
• месца, дзе жывуць ідэі і нараджаецца будучыня.
Неўзабаве абяцаюць расказаць пра першыя мерапрыемствы.