27 лістапада ў Гародні ў рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” прайшла прэзентацыя рамана “Сем камянёў”.
Удзельнікамі сустрэчы сталі дарослыя і падлеткі, якія цікавяцца беларускай літаратурай і творамі ў жанры фэнтэзі. Акрамя іншага, яны змаглі паўдзельнічаць у віктарыне, прысвечанай беларускай літаратуры і мове. Тыя, хто даваў правільныя адказы, атрымалі памятныя прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”
У музычнай частцы прэзентацыі выступіў Андрусь Такінданг, які праспяваў песні з новага альбому гурта “Recha”.