• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.03.2022 | Літаратура

«Кату Мірону перадаваў прывітанне Васіль Быкаў». У свет выйшла кніга Рыгора Барадуліна «У ката Мірона чорная карона»

Выйшла ў свет кніга Рыгора Барадуліна «У ката Мірона чорная карона», і хоць паэт адышоў у лепшы свет 8 гадоў таму, творчасць яго жыве, а творы — выдаюцца. Укладальніцай кнігі выступіла беларуская літаратарка Аксана Спрынчан. Budzma.org дазнаўся ў яе, што гэта за кніга і чым яна будзе цікавая як дарослым, так і дзецям.


275463427_223044583340599_3558666580426346124_n.jpg

Ад малюнкаў з коцікамі да выдання кнігі

Аксана Спрынчан распавядае, як нарадзілася ідэя стварыць гэтую кнігу. Усё пачалося з сумеснай працы з мастаком Міхасём Дайлідавым. Ён аздабляў аўтарскую кнігу Аксаны і шматлікія кнігі, якія яна ўкладала: «Аднойчы ён прынёс мне чорна-белыя малюнкі катоў і прапанаваў напісаць да іх вершы. Каты былі гэтакія выкшталцоныя і шляхотныя, што, здавалася, ты ў каціным раі на зямлі, пра што яшчэ можна марыць. Але раптам я ўспомніла, што дачка ў школе пісала навуковую працу "І кот як нейкі дух сярэднявечча. Вобраз ката ў жыцці і творчасці Рыгора Барадуліна", і зразумела, што вершы для гэтых малюнкаў ужо створаныя, раскіданыя па розных кнігах, трэба іх толькі пасяліць разам, укласці старонку за старонкаю», — натхнёна распавядае літаратарка.

275474059_355701893233413_7093123588959265016_n.jpg

Па нейкім часе атрымалася знайсці і выдавецтва, якое было зацікаўленае выдаць такую кнігу — выдавецтва «Кнігазбор» у серыі «Каляровы ровар».

Кніга ад 0 да Вечнасці, чаму так?

У апісанні да кнігі ёсць узроставая пазнака: ад 0 да Вечнасці. Аксана апавядае, чаму кніга можа быць цікавай дзецям і дарослым: «Кніга пра катоў і пра нас, пра жыццё і смерць, таму і ад 0 да Вечнасці. Кожны адчуе нешта сваё, пацікавіцца жыццём Рыгора Барадуліна, звязаным з катамі. Вось, да прыкладу, што знайшла дачка для сваёй працы: «Котка Рыжуля пражыла ў Рыгора Барадуліна 21 год, потым жыў кот Мірон, а ў 2003 годзе паэт узяў у сваіх родных Ушачах Рысіка. Кот Мірон быў чорна-белым, а Рыжуля і Рысік рудымі. Ва ўсіх інтэрв’ю, успамінах і выступах Рыгор Барадулін не забываўся сказаць добрае слова пра сваіх катоў», — тлумачыць Аксана.

Каты для Рыгора Барадуліна заўжды былі натхненнем і падтрымкай. У 2010 годзе паэт больш за месяц прабыў у лякарні, дык па вяртанні сказаў у адным з інтэрв’ю, што сустрэў Рысіка і настрой адразу палепшаў, захацелася жыць і пісаць.

275545316_1267278210428089_5650291693389533518_n.jpg

«Кот быў сапраўдным удзельнікам сям’і для паэта. Пра гэта ведалі і ўсе сябры. Перад смерцю народны пісьменнік Васіль Быкаў перадаў прывітанне кату Мірону Рыгору Барадуліна, што занатаваў у дзённіках Сяргей Шапран», — працягвае ўкладальніца кнігі.

«Рыгор Барадулін параўноўваў катоў з дзецьмі: "А што вы думаеце! Ён, як і дзіця, адчувае, хто добры, а хто дрэнны". А гэтае адчуванне ва ўсе часы патрэбнае як дзецям, гэтак і дарослым. Нездарма, відаць, і дзве кнігі для дзяцей Рыгора Барадуліна маюць у назвах катоў: "Ішоў коця па канапе" (1997) і "Кошки в лукошке" (1985, на рус. мове)», — рэзюмуе літаратарка.

Кніга не пра павучанне, а пра любоў

Аксана апавядае, што галоўная ідэя кнігі зусім не пра павучанне дзяцей і дарослых, сэнс кнігі нашмат глыбей: «Меней за ўсё я думаю пра павучанні, болей за ўсё пра любоў. Пэўная, што менавіта яе шмат у гэтай кнізе».

275644926_1319053945282406_3570283213800894952_n.jpg

Назву кнігі кожны можа разумець па-свойму: «Для назвы кнігі я абрала радок "У ката Мірона чорная карона" з верша "Кот Мірон", бо і кот Мірон быў чорна-белы, і кніга чорна-белая. А пасля, як гэта бывае са знакамітымі аўтарамі, кожны стаў бачыць у назве нешта сваё: нехта ўзгадваў Мірона-Чалавека, нехта пабачыў адсыланне да праблемы каронавіруса ("чорная карона" альбо прачытаў "Мікрона"),» — апавядае пра асацыяцыі чытачоў укладальніца.

Чаму ж каты ўпрыгожваюць Беларусь?

Завяршае размову з Budzma.org укладальніца кнігі і літаратарка Аксана Спрынчан тэзай, над якой хочацца паразважаць: «Упрыгожваюць, бо імкнуцца да хараства, самі будучы хараством. Але не толькі ўпрыгожваюць — і лекуюць, а гэта таксама надзвычай актуальна для беларусаў».

275290882_975861103297937_384391241493915236_n.jpg

Кнігу можна набыць у «Акадэмкнізе», «Цэнтральнай кнігарні», «Светачы», «Кнігах і кніжачках», «Параграфе 45», «Рагне». З дастаўкай па Менску і дасыланнем у knihi.by, «Тэхналогіі», «Мой модны кут», kniger.by.

АМ, Budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску

У пятніцу, 2 чэрвеня, музей Якуба Коласа ладзіць Фэст дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды». Праграма: ...

valiancina_shauchenka
Асоба

Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Мікіта Мелказёраў жыве ў Варшаве, а ягоныя думкі па-ранейшаму — у беларускай стужцы навінаў. П’е эспрэса памерам...

valiancina_shauchenka
Краіна

Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку

Скульптуру сімвала старадаўняга мястэчка, Міхала Арханёла, усталявалі ў двары колішняга дамініканскага кляштара ля касцёла...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына

Дасяжныя для спампавання новыя стыкеры, створаныя мастачкай Вольгай Бабурынай, больш вядомай у творчым асяродку як Palunisа. ...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    Краіна
    Найвышэйшы над Беларуссю помнік ўсталявалі ў Наваградку
    Культура
    Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
    Грамадства
    Стала вядома, як будзе выглядаць надмагільны помнік Змітраку Бядулю на Усходніх могілках
    Грамадства
    «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    Грамадства Музыка
    «Краіна Ценю (Прывітанне)». Гурт «Маці Ветру» выпусціў новы трэк
    Грамадства
    Незададзеныя пытанні з непрыемнымі адказамі
    Літаратура Асоба
    «Чырвоная ўтопія» Святланы Алексіевіч — энцыклапедыя гвалту, у якой не пастаўлена кропка
    Культура
    Дзесьці ля анлайн-вытокаў. Гайд па віртуальнай музейнай прасторы Беларусі
    Музыка Забавы
    Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    Культура
    Успамiнаць Менск тут будзе не балюча. У Вільні пакажуць мультымедыйную фотавыставу для тых і пра тых, хто не можа вярнуцца ў родны горад
    Культура Музыка
    Беларускія песні ды танцы, майстар-класы ды купальскае вогнішча. Абвешчана праграма Фэстывалю Беларускай Традыцыі SONCAHRAJ
    Літаратура
    Першая кніга прозы аб пратэстах Беларусі — «Ператрус у музеі» Альгерда Бахарэвіча
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя за 5 хвілін
    Тэстамент Гедыміна: памылка ці поспех вялікага князя? Адказваем у «Гісторыі за 5 хвілін»

Афіша

  • 01.06 — 02.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: «Ich heiße Frau Troffea»: спектакль-перформанс Сяргея Шабохіна ў Варшаве

  • 01.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 01.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 01.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 01.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 01.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 01.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Паглядзіце, які кліп стварыў штучны інтэлект для гурта NaviBand
    • Міраслаў Лазоўскі: Беларуская нацыя можа сфармавацца адно на падставе шырокай культурніцкай працы
    • Гайд па беларускім Кракаве: пляцоўкі, ініцыятывы, падтрымка
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип