Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае» ў Вільні абвяшчае дадатковы набор

Беларуская тэатральна-фальклорная студыя для дзяцей «Ў нескладанае» ў Вільні запрашае на заняткі дзетак ад 5 да 14 гадоў.


Afiša

Заняткі праходзяць па-беларуску і складаюцца з дзвюх частак: 

  • тэатральнае майстэрства (майстэрства актора, сцэнічная мова) 
  • фальклорна-выканаўчыя практыкі (народныя танцы і гульні, вывучэнне музычных інструментаў).

Выкладчыкі — актор тэатру і кіно з 29-гадовым досведам Сяржук Тоўсцікаў і выканаўца на дудзе, навукоўца Вячка Красулін.

Заняткі будуць праходзіць па чацверах (19:00) і нядзелях (10:30).

Арганізацыйная сустрэча для бацькоў і дзетак адбудзецца 5 верасня а 19:00 (Дом нацыянальных супольнасцей, Raugyklos g., 25.

Калі вы зацікаўленыя ў наведванні студыі, а таксама па ўсіх іншых пытаннях можаце напісаць ў тэлеграм студыі ці звярнуцца па тэлефонах: 

Сяржук +37069189249

Вячка +37062875378