У нямецкім музеі выставілі “жывое вуха” ван Гога

05.06.2014 Мастацтва

У музеі Карлсруэ выстаўлена так званае “жывое вуха” мастака-постімпрэсіяніста Вінсэнта ван Гога . Аддрукаванае на 3D-прынтэры вуха, якое змяшчае генетычны матэрыял мастака, прадстаўлена ў ёмістасці з адмысловым растворам.

AP Photo/Diemut Strebe.Sugababe

У 1888 ван Гог адрэзаў сабе мочку вуха ў прыпадку раскаяння пасля сваркі з Полем Гагенам (па іншай версіі, гэта зрабіў сам Гаген пад час дуэлі з-за жанчыны). Прадстаўлены экспанат вырашчаны ў бостанскай бальніцы. Вуха падтрымліваецца ў жывым стане ўнутры празрыстага кейса з пажыўнай вадкасцю. Для яго вырошчвання быў ​​выкарыстаны генетычны матэрыял, атрыманы ад прапраўнука брата мастака Тэа – Ліве ван Гога . Аўтар інсталяцыі – нямецкі мастак Дымут Штрэбэ.

Выстава ў Карлсруэ будзе доўжыцца да 6 ліпеня.

Паводле radiovesti.ru