• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
02.12.2013 | Навіны "Будзьма!" Абмяркоўваем культуру Ток-шоў

У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

30 лістапада “Пружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”.

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-6768Мадэратарам сустрэчы стала Інга Воран, вядомая сваёй актыўнасцю ў горадзе арганізатарка штогадовага фестывалю “Рок-вясна”. “Моладзі ва ўзросце ад 15 да 30 у горадзе больш за 4000 — дастаткова, каб звярнуць на нас увагу. Мы любім яскравасць, відовішчнасць, эмацыйнасць, таму і кідаемся часта ў крайнасці, а сам наш узрост — узрост фармавання асобы, калі ўсё наперадзе і трэба толькі задаць правільны вектар руху. Галоўнае — зразумець адно аднаго і кожнаму знайсці падтрымку для сябе”, — сказала яна пры пачатку дыскусіі. Без крайнасцяў у гэты вечар сапраўды не абышлося, але без супрацьлеглых меркаванняў які ж пошук ісціны?

Пра пачатак пошуку ісціны ў культуры расказала Кацярына Раманчык, каардынатар рэгіянальнай дзейнасці кампаніі “Будзьма беларусамі!”, раскрыўшы для ўсіх прысутных ідэю слогана кампаніі “Культура паляпшае жыццё!”, які грунтуецца на сацыялагічных даследаваннях, што паказваюць: менавіта культура бачыцца беларусам адным з асноўных рычагоў да ажыццяўлення станоўчых зменаў у сваім жыцці.

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-6899Дзяленне залы на экспертаў і аўдыторыю ў гэты дзень было ўмоўным як ніколі, бо выказваліся ўсе прысутныя без выключэння. Прадстаўніцы дзіцячага парламента Пружанаў Ірына Валадзеева і Ксенія Пухнарэвіч выказалі, бадай, цэнтральную думку ўсёй моладзі ўсіх малых гарадоў краіны: “А куды ісці? На Саладуху нецікава, а Корж наўрад ці даедзе да такога невялікага горада”. Апаніравалі ім прадстаўнікі аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі: “Са скуры лезеш, арганізуючы столькі сваіх мерапрыемстваў! Корж, думаеце, ведае, што такое Пружаны?” — таксама, бадай, агульнабеларускі стан, калі зоркі не хочуць, а функцыянеры не могуць, хоць і маюць вялікае жаданне і імпэт нешта зрабіць для свайго горада. А на “Харошкі” не хочуць ісці людзі. Чаму?

Дырэктарка гарадскога Дома культуры Аксана Кавалевіч і дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык” Юрый Зялевіч расказалі, як праходзіць у горадзе дзень моладзі. Прыемна, на думку спікераў, тое, што Пружаны “даўно выйшлі з постсавецкіх варункаў” і сёння ў горадзе хапае разнастайных мерапрыемстваў. І рок, і поп і “Акадэмія талентаў”, і джазавы фестываль, і літаратурны клуб, і свае суполкі ў сацыяльных сетках.

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-6870Прыемным момантам стала тое, што дыскусія засяродзілася на актуальнасці акцый для моладзі. “Заступлюся за моладзь, — класічна сказала “старэйшая за ўсіх” мясцовая бабуля і працягнула: — Моладзь выхаваная і годная, і газеты ў нас ёсць, і стэнды, і дыскатэкі, і рок. А згуртаваць усіх разам — задача камсамола”. Усё правільна, толькі камсамола ўжо 20 гадоў як няма.

Найважнейшая думка прагучала з залы і была неаднойчы пацверджаная падчас сустрэчы: “Мы чакаем, што нехта прыйдзе і зробіць нам свята. А так далёка не пойдзеш”. Можна многае зрабіць уласнымі сіламі, аб’яднаўшы свае намаганні. І пачаць, што лагічна, са сродкаў інфармавання пра культурніцкія падзеі: паставіць тумбы для афіш у горадзе, аднавіць сайт http://pruzhany.net/ ці зрабіць іншы гарадскі сайт з культурніцкай афішай, да мадэравання якога далучыцца моладзь. У наступным годзе Пружаны ўваходзяць у праграму “Горад, прыязны для дзяцей”, падчас якой мае сэнс прыцягнуць увагу маладых жыхароў горада і даведацца пра іх патрэбы ў гарадскім і культурніцкім асяроддзі. Вартай увагі была прапанова знайсці і аддаць моладзі нефармальную пляцоўку, якая б спрыяла сумеснай творчасці: “Не тыя нашыя сур’ёзныя ўстановы культуры, а падвал”. Інакш кажучы, лофты патрэбныя не толькі вялікім гарадам.

Прынцыповы момант — забыцца пра “эфект малога горада”, калі так проста ўсё патлумачыць малой колькасцю пляцовак, людзей і партнёраў, да таго ж у Пружанах з гэтым усё не так дрэнна. Трэба звярнуць увагу на магчымасці, якія маюцца сёння, і натхніцца прыкладам барона Мюнхаўзэна — выцягнуць з багны сябе за валасы, даць самі сабе той матывацыйны штуршок, якога мы так чакаем звонку.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” гатовая даць для гэтага магчымасці — стварыць пляцоўку для абмеркавання грамадскіх праектаў, неабходных культурніцкага жыцця Пружан. Знайсці новыя ідэі для роднага горада, аднадумцаў, і калегаў можна на наступнай падзеі кампаніі — “Кірмаш праектаў: культурніцкае аблічча майго горада”, які пройдзе цягам найбліжэйшых месяцаў. Да прадстаўлення чакаюцца ідэі, уяўленні, прапановы па падзеях, клубах, аб’яднаннях, якіх не хапае Пружанам. Даслаць іх можна на адрас [email protected]

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-7246А каб паставіць годны клічнік у сустрэчы, перад прысутнай грамадой выступіў гурт RECHA (Мінск) на чале з выбітным маладым беларусам, музыкам, мастаком і зоркай тэлебачання Андрусём Такіндангам. Перадаць атмасферу гэтага выступу наўрад ці ўдасца, хіба што цёплымі фотаздымкамі, што застануцца на памяць да новых сустрэчаў з артыстамі і на кірмашах праектаў.

Алесь Плотка, фота – Аляксандр Ждановіч


Тэгі: Берасцейшчына, Пружаны

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык

34-гадовай дзяўчыне інкрымінуюць арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет

Гэтая гісторыя не пра тое, як чалавек доўга і мэтанакіравана ішоў да сваёй мэты — стаць знакамітым. Яна аб іншым....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць

У аўдыёфармаце выйшла кніга Адама Глобуса «Дамавікамерон» на kamunikat.org. Зборнік кароткіх гісторый Адама...

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

«Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко

Рэдактар Андрэй Скурко пераклаў знакамітую казку Карнея Чукоўскага, знаходзячыся ў зняволенні. Пра гэта напісала...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння раніцай пасля вобшуку дома затрымалі спявачку Аляксандру Захарык
    Грамадства
    «У 73 гады паехала сакараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    Грамадства Літаратура
    «Дамавікамерон» Адама Глобуса цяпер можна паслухаць
    Грамадства Літаратура
    «Добры доктар Будзь-Здароў». Выйшла знакамітая казка Карнея Чукоўскага ў перакладзе Андрэя Скурко
    Культура
    «Біша бо іх із града крэпка». Абліччы Анастасіі Слуцкай
    Грамадства
    «Партрэт з памяці»: Віслава Шымборска ў вершах і беларускіх перакладах. «Прастора польскай культуры» запрашае на анлайн-вечарыну
    Грамадства Адукацыя
    «80% настаўнікаў былі ў жудасным стане». Эксперт — аб тым, што цяпер адбываецца са школьнай адукацыяй у Беларусі і што з ёй не так
    Культура
    Сплаў авангардызму і мадэрнізму
    Грамадства
    Рэшткі былой сядзібы ў Ручыцы, што на Вілейшчыне, унеслі ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей
    Грамадства
    Памёр паэт Дзмітро Паўлычка
    Грамадства Кіно Асоба
    «У кожным фільме ёсць частка мяне». Факты з жыцця і фільмаграфія Міхаіла Пташука
    Грамадства Каляндар
    Каляндар з 30 студзеня па 5 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Вандруем разам
    Мілыя сцежкі ў парку Рэпіхава
    Грамадства Літаратура
    «Мне важна, каб верш нагадваў фрыджазавае сола»: паэт і музыка Віктар Сямашка — пра сваю новую кнігу і беларускі авангард
    Грамадства
    Экскурсаводы Іван Сацукевіч і Алесь Варыкіш выйшлі на свабоду

Афіша

  • 01.02

    Спектакль у авангардным тэатры Komuna Warszawa ў пастаноўцы Паліны Дабравольскай

  • 30.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 30.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 30.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 30.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 30.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    • «Нікому няма справы, ці беларусы — нашчадкі паўстанцаў-1863, Каліноўскага, ВКЛ, Вітаўта, Астрожскага»
    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип