У Варшаве пачынаюцца курсы па спевах валачобных песень. Запрашаюцца выключна мужчыны, узрост і ўзровень падрыхтоўкі не маюць значэння.
Заняткі будуць праходзіць па панядзелках цягам 6 тыдняў.
Фіналам стане супольнае святкаванне, правядзенне Валачобнага абраду і святочны выступ.
Сустрэчы праводзіць вядомы папулярызатар фальклору, спявак і музыка Сяржук Доўгушаў.
Што чакае на занятках:
— знаёмства з унікальным беларускім абрадам, традыцыямі
— спеўныя трэнінгі і навучэнне асновам мужчынскага традыцыйнага гучання, валоданне прыродным гукам і дыханнем
— супольныя спевы валачобных песень з розных рэгіёнаў Беларусі
Для ўдзелу трэба запоўніць форму.
Чытайце яшчэ:
Сяржук Доўгушаў: «Спевы — гэта ўнутраная тэрапія сябе як беларуса»