У часопісе «Вясёлка» змяніўся галоўны рэдактар, які працаваў з 1978 года

У дзяржаўнага літаратурна-мастацкага выдання для малодшых школьнікаў — часопіса «Вясёлка» ўпершыню за некалькі дзесяцігодзяў змяніўся галоўны рэдактар. 82 -галовы пісьменнік Уладзімір Ліпскі, які ўзначальваў часопіс з 1978 года, сыходзіць на пенсію, паведамляе «Звязда».


2.jpg
Уладзімір Ліпскі

На месца Уладзіміра Ліпскага прыйшла публіцыст Анастасія Радзікевіч. Чэрвеньскі нумар «Вясёлкі» адкрываецца яе зваротам да чытачоў як галоўнага рэдактара.

3.jpg

Часопіс «Вясёлка» выдаецца з красавіка 1957 года. Да Уладзіміра Ліпскага яго рэдактарамі былі Васіль Вітка, Еўдакія Лось, Анатоль Грачанікаў.